Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ ПАШЫРАЕ Ў ШКОЛАХ ДВУХМОЎЕ


Ганна Соусь, Менск

Міністар адукацыі Пётар Брыгадзін сёньня пракамэнтаваў цяперашнюю сытуацыю зь беларускамоўным навучаньнем у краіне, а таксама гісторыю 11-гадовай Машы Каральковай з Горак, якая ня мае магчымасьці вучыцца ў школе на беларускай мове й навучаецца самастойна ў сябе дома.

(Брыгадзін: ) “Праблема гэтая існуе, і ў дынаміцы ня лепшай. Сёньня навучаюцца на беларускай мове ўсяго 23% школьнікаў. Каля 20% школаў — на дзьвюх мовах. І мы будзем весьці нашую працу якраз у тым кірунку, каб пашыралася двухмоўе. Гэта такі стратэгічны кірунак. Зробленая праграма падтрымкі й пашырэньня беларускамоўнага навучаньня, але гэтая праграма пакуль ня вельмі працуе.

А тое, што тычыцца, калі адзін чалавек… Мы значна панізілі парог стварэньня беларускамоўных клясаў… Ну зусім, здаецца. Там тры чалавекі, калі пяць — дык ужо добра. І мы ідзем на такія фінансавыя страты. Між тым, мы падпісалі такое палажэньне, што ствараем беларускамоўныя клясы. Я думаю, што тут трэба больш працаваць з бацькамі”.

Паводле ягоных словаў, ніякіх карэктыровак у праграме рэфармаваньня агульнаадукацыйнай школы Беларусі ня будзе, нягледзячы на тое, што пры канцы мінулага тыдня Аляксандар Лукашэнка выказаў заўвагі да таго, як ідзе гэтая рэформа. А.Лукашэнка крытыкаваў перагрузкі школьнікаў, новую сыстэму адзнакаў ды іншае. Гаворыць міністар Брыгадзін:

(Брыгадзін: ) “Наконт паніжэньня нагрузкі на дзяцей. Мы зьнізілі яе на 10%. Гэта зроблена, скажам так, дырэктыўным шляхам. На 20% паменшылі зьмест вучэбных праграмаў. Гэта ўжо зроблена. Безумоўна, што патрабуецца перапрацоўка ўсіх прадручнікаў і дапаможнікаў, таму такія парады зробленыя настаўнікам, школам — якія тэмы здымаюцца, што выводзіцца ўвогуле з вывучэньня. Наступны крок — павінны перарабляцца падручнікі ў адпаведнасьці з гэтымі нормамі. Будзем рабіць значныя захады дзеля памяншэньня нагрузкі ў старэйшых клясах агульнаадукацыйнай школы. Там увогуле гаворка ідзе пра тое, каб прыкладна напалову скараціць колькасьць вучэбных дысцыплінаў”.

Эфэктыўнаму рэфармаваньню перашкаджаюць малыя заробкі настаўнікаў — у сярэднім каля 180 тысяч рублёў, менш за абяцаныя Аляксандрам Лукашэнкам у сваёй перадвыбарчай кампаніі 100 даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG