Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЕНСКУ ПАЧАЛІ ПРАЦУ МІЖНАРОДНЫЯ ФІНАНСАВЫЯ ЭКСПЭРТЫ


Міхал Стэльмак, Менск

Усясьветны банк надае важнае значэньне цяперашнім перамовам. Ад іх вынікаў, паводле заявы рэгіянальнага дырэктара гэтый фінансавай арганізацыі Люка Барбонэ, залежыць пэрспэктыва двухбаковага супрацоўніцтва. Мяркуецца, што ў выпадку адмовы Беларусі ад удзелу ў гэтым праекце Ўсясьветны банк зьбіраецца “замарозіць” фінансавае супрацоўніцтва зь Беларусьсю.

Другая місія, якая 20 студзеня таксама пачала працу ў Менску, плянуе абмеркаваць з прадстаўнікамі ўраду стан дзяржаўных выдаткаў у Беларусі. У склад місіі ўваходзяць прадстаўнікі Ўсясьветнага банку і Міжнароднага валютнага фонду.

Як паведамілі нашаму радыё ў менскіх прадстаўніцтвах гэтых арганізацыяў, ад стану дзяржаўных выдаткаў залежыць макраэканамічная стабілізацыя краіны, рост дабрабыту насельніцтва. Паводле папярэдніх высноваў міжнародных экспэртаў, урад Беларусі заплянаваў празьмерныя дзяржаўныя выдаткі, што можа нэгатыўна адбіцца на эканамічным разьвіцьці краіны.
XS
SM
MD
LG