Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМОНАЎЦЫ ЗЬБІЛІ ЖАНЧЫН


Любоў Лунёва, Менск

Некалькі жанчын, сярод якіх былі Кацярына Садоўская і Марыя Альфяровіч, спрабавалі прайсьці на Кастрычніцкую плошчу. Амонаўцы ў цывільным адразу схапілі іх. Кацярыну Садоўскую моцна піхнулі. Яна ледзь утрымалася на нагах. Пэнсіянэрку і інваліда Марыю Альфяровіч (яна ходзіць з кіем) амонаўцы пачалі зьбіваць. Адзін закруціў рукі, а другі біў па сьпіне і па нагах.

(Альфяровіч: ) “Мяне ягоныя ахоўнікі сталі зьбіваць. Абражалі мяне бруднай лаянкай. Столькі абразаў і столькі пагрозаў сёньня пачула, колькі ніколі ў жыцьці. А колькі аховы! А каго тут ахоўваць?! Каго ахоўваць?!”

Пасьля гэтага жанчыны далучыліся да апазыцыйнай акцыі. Цягам акцыі міліцыянты ў цывільным суправаджалі калёну. Яны актывізаваліся толькі на вуліцы Камуністычнай, калі сярод дэманстрантаў пачулі прапановы пайсьці да расейскай амбасады.

Міліцэйскае кіраўніцтва адразу выклікала па рацыі аўтобус з амонаўцамі, хутчэй дзеля таго, каб застрашыць людзей. Намесьнік начальніка ўпраўленьня ўнутраных справаў Цэнтральнага раёну Менску Анатоль Прузан упрошваў людзей не хадзіць да амбасады. Па ўсім было відаць, што міліцыянты пры такім разьвіцьці падзеяў ня ведалі, як пазьбегнуць сутычкі з дэманстрантамі. Зінаіда Ганчар заклікала ўсіх прысутных пайсьці да Дому друку, і міліцыянты з палёгкай уздыхнулі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG