Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: ЯКІЯ ПЕРАДАЧЫ ПРАГУЧАЦЬ У НАШЫМ ЭФІРЫ Ў СУБОТУ І НЯДЗЕЛЮ</font>


Ул. інф.

“Вострая брама”. 19 студзеня

Новы 2003 год увесь сьвет сустрэў з навіною пра зьяўленьне першых клянаваных людзей. Праўда гэта ці не – навукоўцы спрачаюцца. Тым часам у Беларусі гэтыя паведамленьні перагукаліся з загалоўкам навагодняга віншаваньня прэзыдэнта краіны: "Мы стварылі краіну, будзем ствараць яе грамадзян!" Выглядае, што найвышэйшая дзяржаўная ўлада мае намер узяць самы актыўны ўдзел у экспэрымэнтах над чалавечай прыродай, боскім розумам і традыцыйнай культурай. Якім чынам беларушчына ўваходзіць у эпоху клянаваньня і ў кантэкст сусьветных экспэрымэнтаў? Гаворка пра гэта – у новым выпуску "Вострае Брамы".


“Праскі акцэнт”. 19 студзеня

Затрыманьне ў Лібане самалёту зь Беларусі з ваенным абсталяваньнем для Іраку ўзмацніла падозраньні наконт беларускіх паставак зброі краінам-ізгоям. Чаму афіцыйны Менск, нягледзячы на сур’ёзныя папярэджаньні, працягвае гэтыя пастаўкі? Наколькі верагодна ўвядзеньне санкцыяў супраць Беларусі? Як да гэта сумнеўнага бізнэсу Беларусі ставіцца Расея?

Гэтыя тэмы абмяркоўваюць у “Праскім акцэнце” адмыслоўцы зь Беларусі, ЗША, Расеі і Ўкраіны. Чарговы выпуск перадачы, які падрыхтаваў і вядзе Юры Дракахруст, выйдзе ў эфір у нядзелю, 19 студзеня.


“Вольная студыя: новыя словы пра звыклыя рэчы”. 19 студзеня

Гадоў зь пяць таму тагачасны прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын падараваў Аляксандру Лукашэнку грамату цара Аляксея Міхайлавіча, паводле якой беларускі горад Ворша належаў Масковіі. Падтэкст быў зразумелы й зьневажальны, але кіраўнік незалежнай Беларусі зрабіў выгляд, што не пакрыўдзіўся. А чым беларускі бок мог бы аддзячыць “старэйшаму брату” ў гэтыя дні, калі ў Менску зь візытам знаходзіцца Ўладзімер Пуцін? Пісьменьнік Уладзімер Арлоў мяркуе, што адпаведным падарункам магло б быць Дзявулінскае пагадненьне, падпісанае ў 1618 годзе, паводле якога бясспрэчна беларускімі прызнаваліся 30 гарадоў, сярод якіх сучасныя Смаленск, Мажайск і Вязьма... Гутарку Міхася Скоблы з Уладзімерам Арловым слухайце ў нядзельнай перадачы “Вольная студыя: новыя словы пра звыклыя рэчы”.


“Здароўе”. 18 студзеня

У наш час усё болей людзей усьведамляюць, што атлусьценьне і празьмерная вага – гэта ня толькі праблема эстэтыкі і выгляду. Што да спэцыялістаў, дык яны ўпэўненыя: атлусьценьне – гэта мэдычная праблема. Яно скарачае жыцьцё ў сярэднім на 10 гадоў, і яно больш небясьпечнае нават за курэньне. Пра гэта, а таксама аб скарачэньні працягласьці жыцьця на постсавецкай прасторы за апошнія 10 гадоў і аб прычынах гэтага слухайце ў чарговым выпуску мэдычнай перадачы.
XS
SM
MD
LG