Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛУКАШЭНКА – НЯ “ВАШ”


Віталь Тарас, Прага

І справа нават не ў дыктатуры, бо Лукашэнка, у адрозьненьне ад іншых кіраўнікоў СНГ – напрыклад, Карымава, ніколі ня быў “нашым” для Масквы, – піша газэта.

“У Пуціна ёсьць “першая дама” – цытуем далей “Известия”, – якая суправаджае першую асобу ў паездках і ўдзельнічае ў дамскай праграме. Беларуская “першая ледзі” жыве па-ранейшаму ў вёсцы, адгароджаная ад сьвету высокім плотам ды ахоўнікамі... А ў паездцы па краіне (у іншыя ж не пускаюць) АГЛ суправаджае “доктарка” – галоўны лекар лечкамісіі”.

І далей: Лукашэнка “ўзначальвае Нацыянальны алімпійскі камітэт, выступае за зборную Беларусі па хакеі ў форме зборнай краіны, стварыў музэй імя самога сябе, час ад часу паралізуе дарожны рух у цэнтры Менску толькі таму, што захацелася з адной рэзыдэнцыі ў іншую праехаць у траўні на лыжах. Дзякаваць Богу, хаця б на ролікавых лыжах. Альбо шырокім жэстам ад імя адміністрацыі прэзыдэнта чыноўнікам “Мэрсэдэсы” дорыць... А колькі магчымасьцяў для самарэалізацыі адчыняюць для яго расейскія прасторы, дзе ў яго ёсьць свае таемныя прыхільнікі і хаўрусьнікі”, – піша аўтар артыкулу ў сёньняшнім нумары “Известий”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG