Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АЎСТРЫЙСКІ БАНК КУПІЎ КАНТРОЛЬНЫ ПАКЕТ “ПРЫЁРБАНКУ” ЗА 30 МІЛЬЁНАЎ ЭЎРА


Валер Каліноўскі, Менск

Гэтая самая буйная замежная інвэстыцыя ў банкаўскую сфэру Беларусі. Джэфры Мілікен, упраўляючы дырэктар “Рафайзэнбанку”, заявіў на сходзе акцыянэраў “Прыёрбанку”: “Мы адчуваем, што тут будзе прыбытак. Нягледзячы на насьцярожаныя адносіны міжнароднай супольнасьці да Беларусі, мы лічым цяперашні момант спрыяльным для набыцьця тут банку”.

Спадар Мілікен таксама зазначыў, што зацікаўлены ў крэдытаваньні найперш буйной прамысловасьці. “Рафайзэнбанк” ужо прыйшоў на большасьць рынкаў цэнтральнаэўрапейскіх краінаў, з 1998 году ён працуе ва Ўкраіне.

Паводле старшыні праўленьня “Прыёрбанку” Сяргея Касьцючэнкі, выйсьцем для маламагутнай беларускай банкаўскай сыстэмы застаецца інтэграцыя ва ўсясьветную банкаўскую сыстэму. “Прыёрбанк” — адзін з найбуйнейшых прыватных банкаў Беларусі, ягоная доля на рынку складае каля 10%.
XS
SM
MD
LG