Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПУЦІН – МОСТ НА ЗАХАД ДЛЯ ЛУКАШЭНКІ?


Віталь Тарас, Прага

У прыватнасьці, супрацоўнік расейскага Фонду палітычных тэхналёгіяў Дзьмітры Арлоў сказаў у інтэрвію Радыё Свабода наступнае:

(Арлоў: ) “Беларусь на Ўсходзе, і ўласна, толькі Пуцін можа быць для Лукашэнкі мастом на Захад. Пуцін гэта цудоўна разумее, і я думаю, разумее гэта і прэзыдэнт Беларусі”.

На думку Дзьмітрыя Арлова, Расея кіруецца ў сваёй палітыцы не сэнтымэнтальнымі развагамі пра братэрства, але імкненьнем адыгрываць пераважную ролю ў прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў індустрыі.

(Арлоў: ) “Доказаў гэтаму шмат. І справа ня толькі ў газавай праблеме, якая рэгулярна ўзьнімаецца і, я думаю, будзе ўзьнятая зноў, ня толькі запазычанасьць. Гэта й натфатаперапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі, “Белтрансгаз”, цэлы шэраг іншых кампаніяў. І я думаю, што гэты сьпіс, нарэшце, павінен быць ня толькі прадметна абмеркаваны, але адносна іх павінны быць прынятыя канкрэтныя рашэньні”.


Маючаму адбыцца візыту Ўладзімера Пуціна ў Беларусь будзе прысьвечаная “Экспэртыза Свабоды”, якая выйдзе ў эфір у суботу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG