Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“HUMAN RIGHTS WATCH” КРЫТЫКУЕ ПАЛІТЫКУ ЗША Ў ГАЛІНЕ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА


Юры Дракахруст, Прага

На думку аўтараў справаздачы, Амэрыка сама парушала правы чалавека: гэта, прынамсі, тычыцца ўмоваў утрыманьня палоных талібаў і алькайдаўцаў на амэрыканскай базе Гуантанама на Кубе. ЗША адмаўляюцца разглядаць іх як ваеннапалоных у адпаведнасьці з жэнэўскай канвэнцыяй.

Аднак больш суровыя абвінавачаньні праваабаронцаў на адрас Вашынгтону зьвязаныя з тым, што Амэрыка заплюшчвае вочы на парушэньні правоў чалавека ў краінах, якія зьяўляюцца саюзьнікамі ЗША ў змаганьні з міжнародным тэрарызмам. “Human Rights Watch” крытыкуе Амэрыку за падтрымку дыктатарскіх рэжымаў у Пакістане і Ўзбэкістане, праваабаронцы мяркуюць, што Расея і Кітай скарыстоўваюць маўчаньне Амэрыкі дзеля ўзмацненьня рэпрэсіяў супраць сэпаратыстаў у Чачэніі і ў Сіндзяне.

На думку “Human Rights Watch”, гэтае ігнараваньне Вашынгтонам праблемаў захаваньня правоў чалавека не ўзмацняе, а наадварот, аслабляе фронт барацьбы зь міжнародным тэрарызмам. Адзін з кіраўнікоў “Human Rights Watch” Кенэт Рот адзначае, што, змагаючыся з тэрарызмам, ЗША маюць патрэбу ў падтрымцы тых народаў, дзе жывуць тэрарысты. “Заплюшчываючы вочы на парушэньні правоў чалавека з боку тамтэйшых урадаў, Амэрыка наўрад ці здабудзе гэтую падтрымку”, – мяркуе праваабаронца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG