Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ПРАДСТАЎНІКІ ГАРАДЗЕНСКАЙ АПАЗЫЦЫІ НЯ ТРАПІЛІ Ў СКЛАД УЧАСТКОВЫХ ВЫБАРЧЫХ КАМІСІЯЎ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

На думку аднаго зь мясцовых лідэраў партыі Сяргея Мальчыка, гэта сьведчыць і пра намеры ўладаў.

(Мальчык: ) “Неўключэньне ніводнага сябра БНФ гаворыць аб адным. Улады будуць паўтараць сцэнар, які быў на прэзыдэнцкіх выбарах. Улады рыхтуюцца праводзіць падлік галасоў так, як ім захочацца. Таму ніякага спадзяваньне на аб’ектыўнасьць вынікаў галасаваньня няма”.

Сяргей Мальчык гаворыць, што гарадзкая Рада БНФ, аднак, пастанавіла працягваць удзел у перадвыбарчай кампаніі.

(Мальчык: ) “З мэтай праводзіць сваю палітыку, прапаганду поглядаў, якіх прытрымліваецца БНФ. І з мэтай падвышэньня рэйтынгу сяброў нашай арганізацыі сярод выбарцаў Горадні. Дзеля таго, каб потым было лягчэй працаваць, незалежна ад таго, пройдуць яны ці ня пройдуць у гарадзкі савет”.

Па некалькі чалавек прапанавалі ва ўчастковыя камісіі таксама некаторыя іншыя партыі й дэмакратычныя арганізацыі. Па папярэдніх зьвестках, іх улады таксама не пажадалі ўключыць у склад камісіяў.

Управа юстыцыі пачала праверку дакумэнтаў рэгіянальнага аддзяленьня Беларускага Гельсынскага камітэту. Ягоны кіраўнік Аляксандар Антанюк лічыць, што гэта дзеля таго, каб не прапусьціць ва ўчастковыя камісіі трох прадстаўнікоў БГК.
XS
SM
MD
LG