Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА МЯСЦОВЫХ ВЫБАРАХ ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ СІЛЫ НЯ ЗМОГУЦЬ КАНТРАЛЯВАЦЬ ПАДЛІК ГАЛАСОЎ НА ЎЗРОЎНІ ЎЧАСТКАЎ


Уладзімер Глод, Менск

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада” Мікола Статкевіч наступным чынам тлумачыць гэты надзвычайны ўчынак:

(Статкевіч: ) “Пры вылучэньні, асабліва ў Віцебску, у акруговыя камісіі для выбараў дэпутатаў абласнога савету адзінаццаці, як кажуць, бездакорна аформленых кандыдатаў (там юрыст кіруе нашай абласной арганізацыяй), атрымалі дэманстратыўна адмову. У выніку мы маем там нуль. Там, на жаль, нашыя таварашы нават ня хочуць марнаваць час. Лічаць, што гэта зусім безнадзейна”.

Ня толькі з гэтай прычыны дэмакратычныя сілы ня змогуць кантраляваць падлік галасоў выбарцаў на першасным узроўні. Сёньня, калі пайшоў першы дзень фармаваньня ўчастковых камісіяў, высьветлілася, што кандыдатаў ад апазыцыйных партыяў у іх склад надзвычай мала. Зразумела, ніхто і не спадзяваўся, што апазыцыя зможа “закрыць” усе 6500 участковых камісіяў. І таму абраная тактыка — сканцэнтраваць усе намаганьні толькі ў тых акругах, дзе будуць балятавацца партыйныя кандыдаты. Але, падобна, і з гэтай задачай справіцца не атрымліваецца.

Вось некалькі прыкладаў. Аб’яднаная грамадзянская партыя вылучае ў сталічны гарсавет 20 кандыдатаў. У кожнай акрузе ў сярэднім дзесяць участкаў. Такім чынам, пажадана мець 200 сяброў участковых камісіяў. Партыя ж вылучыла ў камісіі толькі 65. Нават Партыя камуністаў Беларуская, якая мае добры арганізацыйны досьвед, змагла набраць толькі 100 асобаў на паўтысячы ўчасткаў.

12 студзеня быў апошнім днём вылучэньня кандыдатаў у склад участковых камісіяў. Гэтыя камісіі мусяць быць сфармаваныя не пазьней чым 15 студзеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG