Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАЦЭС НАД БАЦЬКАМ І СЫНАМ КАЗЕКАМІ ПАЧНЕЦЦА ПРАЗ ДВА МЕСЯЦЫ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Нагадаем, бацьку і сына абвінавачваюць у атрыманьні хабару 100 тысяч даляраў, а Казеку-малодшага яшчэ і ў кантрабандзе і ўхіленьні ад выплаты падаткаў. Ім пагражае да 8 гадоў турмы.

Між тым, паводле матэрыялаў недзяржаўных мэдыяў, справа супраць Казекаў можа быць справакаваная пэўнымі коламі ў кіраўніцтве Беларусі, якія лабіруюць інтарэсы ценявога бізнэсу сьпіртам. Журналісты, якія спрабавалі давесьці да грамадзкасьці гэтую вэрсію, зазналі пэўны ціск. У прыватнасьці, супраць журналісткі “Белорусской деловой газеты” Ірыны Халіп паводле абвінавачаньня ў паклёпе была ўзбуджаная крымінальная справа, якая дагэтуль расьсьледуецца.

Дакладны дзень пачатку судовага працэсу над Віктарам і Андрэем Казекамі, як і прозьвішча судзьдзі, які будзе весьці працэс, у гарадзкім судзе не паведамляюць.
XS
SM
MD
LG