Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НОВЫ ГОД ПАВОДЛЕ СТАРОГА СТЫЛЮ НА БЕЛАСТОЧЧЫНЕ


Аляксей Дзiкавiцкi, Варшава

Прыкладам, найбольш шыкоўны і сучасны гайнаўскі гатэль “Арэхоўскі” запрашаў гасьцей на “Шчодры вэчор зь беларусім акцэнтам”. А хіба адзіная ў сьвеце беларуска-кітайская рэстарацыя з назовам “Белая ружа” гарантавала цалкам беларускую кухню, да таго ж зь беларускімі песьнямі.

Так што ў падляскіх мястэчках ахвотным сёньня напэўна ёсьць дзе бавіць час. Аднак большасьць беларусаў Беласточчыны адзначаюць гэтае сьвята традыцыйна. Распавядае знаўца народных традыцыяў Падляшша, спадар Дарафей Фіёнік зь Бельску-Падляскага.

(Фіёнік: ) “Вечар перад Новым Годам у нас называецца “Шчодры вэчор”. “Богаты вэчор” ці “Гоготуха”. Тады мусіць быць багата застаўлены стол, але абавязкова на ім мусіць быць бульбяная кішка. Калядаваньне пад Новы Год называецца “гоготаньне”. Людзі хадзілі пад вокнамі і крычалі:

“Гу гу гу, дайтэ того, шчо на рогу
Колбаскы з ласкы
Кішкі зь міскі”

Пасьля сьпявалі гаспадару песьні з пажаданьнямі плёну на наступны год, добрага ўраджаю і ўсяго найлепшага. Тады гаспадар даваў калядоўшчыкам што-небудзь са свайго шчодрага стала”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG