Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЭЛЕГАЦЫЯ ПАРЛЯМЭНЦКАЙ АСАМБЛЕІ АБСЭ РЫХТУЕЦЦА ДА ПАЕЗДКІ Ў МЕНСК


Ул. інф.

(Шварцэр: ) “Зараз вядзецца актыўная падрыхтоўка да гэтай паездкі. У выніку гэтага візыту будуць зробленыя рэкамэндацыі для зімовай сэсіі АБСЭ, якая адбудзецца пры канцы лютага. Мяркуецца, што ў часе сэсіі будуць канчаткова вызначаны галоўны зьмест працы новага офісу ў Менску. Што да прызначэньняў супрацоўнікаў місіі, то яны будуць “зробленыя раней”.

Тымчасам некаторыя нямецкія аглядальнікі зьвяртаюць увагу на дастаткова супярэчлівую трактоўку апошніх венскіх пагадненьняў з боку асобных заходніх палітыкаў. Паводле аглядальніка нямецкага радыё Райнгарда Лаўтэрбаха, хутчэй за ўсё, новы мандат, які, дарэчы пакуль так і невядомы большасьці журналістаў і назіральнікаў, складзены паводле дыпляматычных законаў так, што кожны з бакоў можа трактаваць яго на свой густ.

(Лаўтэрбах: ) “Гэтыя розныя акцэнты палітыкаў якраз сьведчаць пра тое, што ў гэтым дыпляматычным дакумэнце прысутнічаюць дзьве пазыцыі. Амэрыканцы вітаюць магчымасьць назіраньня за правамі чалавека, нямецкія палітыкі, такія, як Ута Цапф, крытыкуюць АБСЭ за мяккасьць мандату, за тое, што Менск атрымаў магчымасьць істотна ўплываць на дзейнасьць місіі.

Пазыцыю Захаду можна растлумачыць такім чынам: вельмі хочацца ўставіць нагу ў незачыненыя дзьверы. У тым выпадку, калі сытуацыя абвострыцца, у Захаду ёсьць свае людзі ў Менску. Як гэта было ў час Віка. Лукашэнка ня выставіў усіх супрацоўнікаў групы, а чакаў, пакуль у іх закончацца візы. Ён не вырашаў пытаньне шляхам канфрантацыі. Магчыма, падобны сцэнар улічваюць і зараз. Аднак трэба ўбачыць абодва мандаты і параўнаць іх, што там сапраўды горш, а што лепш”.
XS
SM
MD
LG