Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ ПРАФСАЮЗЫ РАЗЬЛІЧВАЮЦЬ НА ПАДТРЫМКУ СЯБРОЎ І ПРЫХІЛЬНІКАЎ У ПЫТАНЬНІ ЗАХАВАНЬНЯ ОФІСАЎ


Міхал Стэльмак, Менск

Як зазначаецца ў дакумэнце, дапамога патрэбная ў крытычны для дэмакратычных прафсаюзаў момант гісторыі ў сувязі з 10-разовым павелічэньнем арэнднай платы. Улада, у асобе старшыні Фэдэрацыі Леаніда Козіка, намагаецца пазбавіць прафсаюзы памяшканьняў, каб, паводле меркаваньня аўтараў звароту, зьліквідаваць у Беларусі незалежны прафсаюзны рух.

Камэнтуючы дакумэнт нашаму радыё, прэзыдэнт БКДП Аляксандар Ярашук зазначыў, што трэба супрацьстаяць дзеяньням Фэдэрацыі, каб захаваць у краіне прафсаюзны “астравок свабоды”.
XS
SM
MD
LG