Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМЭРЫКАНСКІ ПРЫВАТНЫ БІЗНЭС НАМАГАЕЦЦА ЗРАБІЦЬ ПРАЦОЎНЫ ДЗЕНЬ БОЛЬШ ГНУТКІМ


Алеся Сёмуха, Вашынгтон

Амэрыканцы вядомыя тым, што шмат працуюць і мала адпачываюць. Але гэтая традыцыя паступова пачынае мяняцца з папулярнасьцю гнуткага працоўнага дня.

У ЗША няма, як у бальшыні краінаў Эўропы, абмежаваньня на максымальную колькасьць працоўных гадзін у тыдзень. Многія прыватныя кампаніі ў працоўным кантракце абумоўліваюць 40-гадзінны працоўны тыдзень для тых, хто працуе на поўную стаўку. Але шмат амэрыканцаў перапрацоўвае гэты час без усялякай дадатковай аплаты ці адпачынку. Так званы васьмігадзінны працоўны дзень у многіх кампаніях пачынаецца а дзявятай раніцы і добраахвотна канчаецца пасьля сёмай-восьмай увечары. Вядома, з такім раскладам часу на сям’ю застаецца ня так і шмат.

Аднак апошнім часам усё болей бізнэсаў афіцыйна пераходзіць на гнуткі расклад працы. Яшчэ 10 гадоў таму падобны расклад працы быў даступны пераважна толькі высокаму начальству, адміністрацыі і мэнэджэрам кампаній. Але зараз, па дамове з кіраўніцтвам кампаніі або непасрэдным начальнікам, многія шараговыя супрацоўнікі вызначаюць, у які час яны пачнуць свой працоўны дзень, у які скончаць і колькі гадзін будуць працаваць. Гэта асабліва зручна сем’ям зь дзецьмі і тым, хто езьдзіць на працу на ўласных машынах па перагружаных аўтатрасах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG