Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АЛЯКСАНДАР ЛУКАШЭНКА ЗАЯВІЎ, ШТО ЗА 8 ГАДОЎ ЯГОНАГА КІРАВАНЬНЯ ПРАВАСЛАЎНАЯ ІДЭАЛЁГІЯ ЗАМЯНІЛА Ў БЕЛАРУСІ БЫЛУЮ КАМУНІСТЫЧНУЮ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Гэтыя заявы Аляксандар Лукашэнка зрабіў 7 студзеня ў менскім Кафэдральным саборы падчас сьвяточнай каляднай Вячэрні. Паводле беларускага кіраўніка, Праваслаўная царква грае калясальную ролю ў беларускім грамадзтве. Аляксандар Лукашэнка распавёў, што вырашыў зрабіць праваслаўную ідэалёгію дзяржаўнай яшчэ 8 гадоў таму, калі стаў прэзыдэнтам. Лукашэнка лічыць, што гэта ўдалася і цяпер праваслаўнпая ідэалёгія цалкам замяняе былую камуністычную.

Ён хваліў праваслаўных ярархаў за тое, што яны супрацьстаяць у Беларусі нейкім дэструктыўным сілам, плённа супрацоўнічаюць з уладай ды спрыяюць палітычнай стабільнасьці ў грамадзтве. Таму, маўляў, і ўлады адкажуць Царкве тым жа. Лукашэнка яшчэ раз пацьвердзіў, што неўзабаве паміж дзяржавай і Царквой будзе заключанае пагадненьне аб супрацоўніцтве у духоўнай, культурнай ды сацыяльнай сфэрах, якое дасьць Праваслаўю шматлікія льготы.

Аляксандар Лукашэнка задаволены, што ў мінулым годзе ў Беларусі быў прыняты новы закон аб свабодзе веравызнаньняў. Ён лічыць гэты закон вельмі дэмакратычным, а ў тым, што Праваслаўю ён надае шматлікія прэфэрэнцыі, маўляў, нічога дзіўнага няма. Паводле Лукашэнкі, Беларусь – краіна, у якой 85% жыхыроў праваслаўныя. Беларускі кіраўнік перакананы ў слушнасьці абранага ім шляху, скіраванага да адзінства сьвецкай і духоўнай улады. Ён таксама сьцьвярджае, што гэты беларускі прыклад цяпер выкарыстоўваюць прэзыдэнты іншых праваслаўных краінаў.

Мітрапаліт Філарэт доўга дзякаваў Аляксандру Лукашэнку за тое, што ён як добры бацька прыйшоў на сьвята да сваіх дзяцей у Царкву. Экзарх запэўніваў Лукашэнку і высокіх чыноўнікаў, якія прысутнічалі на набажэнстве, што праваслаўная царква будзе й надалей актыўна супрацоўнічаць з уладай – на карысьць дзяржавы.

Лукашэнка і Філарэт абмяняліся традыцыйнымі каляднамі падарункамі, пасьля чаго разам з чыноўнікамі накіраваліся ў Палац рэспублікі. Там Лукашэнка ўручаў спэцыяльныя прэзыдэнцкія прэміі і прэміі "За духоўнае адраджэньне" сьвятарам і дзеячам культуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG