Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

НОВЫ ОФІС АБСЭ Ў МЕНСКУ МУСІЦЬ РАСПАЧАЦЬ СВАЮ ПРАЦУ НАЙБЛІЖЭЙШЫМ ЧАСАМ


Ул. інф.

Тым часам радыё Deutsche Welle назвала імя новага кіраўніка місіі. Гэта былы нямецкі амбасадар ва Ўкраіне Эбэргарт Гайкен.

Паводле нямецкіх аглядальнікаў, нягледзячы на абмежаваны мандат, новая місія ў Беларусі ў сваёй працы будзе арыентавацца на галоўныя прынцыпы АБСЭ, у тым ліку дапамагаць дзяржаве ў справе будаўніцтва дэмакратычных інстытутаў.

Як вынікае з публікацыі у “Frankfurter Rundschau”, адразу пасьля адкрыцьця бюро ў Менску ўрады большасьці краінаў ЭЗ здымуць візавыя санкцыі супраць Лукашэнкі і іншых беларускіх кіраўнікоў.
XS
SM
MD
LG