Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСКАЕ ТЭЛЕБАЧАНЬНЕ НЕ ПАКАЗАЛА, ЯК ПРАХОДЗІЛА КАЛЯДНАЕ НАБАЖЭНСТВА Ў РАСЕІ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Сёлетнія багаслужбы на праваслаўнае Раство трансьляваліся адразу з трох сьвятыняў — менскага Сьвята-Духава катэдральнага сабору, Крыжаўзьвіжанскага храму полацкага Сьвята-Эўфрасіньнеўскага манастыра й Горанскага манастыра ў Ерусаліме. Дзеля гэтага ў Ерусалім была высланая адмысловая група, якая арганізавала тэлемост зь Менскам. Чаму для трансьляцыі былі абраныя менавіта тры гэтыя сьвятыні, тлумачыць айцец Сергій Гардун, які камэнтаваў калядную трансьляцыю:

(а. Гардун: ) “Мне гэтая ідэя вельмі спадабалася. Здаецца, былі ўдалыя спалучэньні. Тым больш, што Полацак, Ерусалім, Менск… Менск як сталіца наша, галоўны Катэдральны сабор. Полацак як наша першая гістарычная сталіца. Ды імя Эўфрасіньні Полацкай, якая свой зямны шлях скончыла ў Ерусаліме. Вельмі добрая ідэя”.

На думку сьвятара, гэтая трансьляцыя была вельмі важнай для вернікаў, якія мусілі адчуць прыгажосьць беларускай праваслаўнай каляднай традыцыі, а таксама далучанасьць іхнай Царквы да ўсясьветнага праваслаўя. Менавіта з гэтай прычыны сцэнар трансьляцыі калядных набажэнстваў зацьвердзіў мітрапаліт Філарэт.

Цікава, што сёлета Беларускае тэлебачаньне не рабіла ўключэньняў з маскоўскай каляднай багаслужбы, хаця там яе адпраўляў кіраўнік і беларускай Царквы патрыярх Алексій ІІ. Айцец Сергій Гардун лічыць, што ў трансьляцыі па БТ маскоўскага набажэнства не было ніякай патрэбы. Тыя, хто хацеў, мог яго пабачыць па расейскіх тэлеканалах. Айцец Гардун мяркуе, што трансьляцыя па БТ набажэнстваў зь Менску, Полацку й Ерусаліму была больш важнай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG