Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ ДАВЯРАЮЦЬ БЕЛАРУСЫ КАМПАНІІ “БЕЛАВІЯ”?


Севярын Квяткоўскі, Менск

У адным з прадстаўніцтваў “Белавія” супрацоўніцы зь вялікай трывогай успрынялі інцыдэнт зь Як-40:

(Супрацоўніца: ) “Гэта сур’ёзна, шкло — гэта сур’ёзна. Калі б на “тушцы” такое здарылася б, яно б магло й выціснуць. Таму што ціск іншы. Як-40, ён ніжэй лётае, а ўяўляеце Ту-154: яно ня тое, што трэснула… Уяўляеце — вышыня 10000. Я мяркую, што было б больш сур’ёзна”.

А вось меркаваньне наведнікаў касаў і мінакоў, якіх я сустрэў побач з офісам “Белавія”:

(Карэспандэнт: ) “Калі б вам зараз трэба было ляцець куды-небудзь, гэтая інфармацыя паўплывала б на вашае рашэньне ў выбары кампаніі?”

(Аляксандар: ) “Ні ў якім разе. Гэта проста выпадак. Гэта магло б здарыцца зь любой іншай кампаніяй. “Белавія” ці “Lufthansa” — усё роўна. Вядома, чалавек старэе, самалёт старэе, трэба ж яго неяк мяняць”.

(Вольга: ) “Не, пэўна не паўплывала б, усё роўна паляцела б. Калі б мне трэба было, мяне задавальняла б”.

(Яўгенія: ) “Не, ну нельга ж усяго баяцца, праўда? Я не такая, я не баязьліўка. Калі трэба, значыць, паляцела б”.

(Натальля: ) “Канечне, паўплывала бы — падумала б. Але калі было б трэба, то паляцела бы”.

(Сяргей: ) “Калі самалёты падаюць, то я б не паляцеў. Я думаю, што калі не тэхнічныя няспраўнасьці, а такія выпадкі, то можна лётаць”.

(Карэспандэнт: ) “Вы давяраеце “Белавія”?”

(Сяргей: ) “Так, давяраю”.

(Вольга: ) “Калі б можна было іншай якой кампаніяй, то, пэўна, выбрала б іншую”.

А вось што кажуць супрацоўніцы “Белавія”:

(Супрацоўніцы: ) “У іх выбару няма. Толькі авіякампанія “Белавія”. У Прагу, у прыватнасьці. У нас “Белавія” манапаліст”.

Праўда, ёсьць варыянт палёту не наўпрост у Прагу, а праз трэці аэрапорт у Заходняй Эўропе. Камэнтуюць супрацоўніцы:

(Супрацоўніцы: ) “Гэта вельмі дорага. У два разы”.

Ці гатовыя беларусы плаціць удвая больш за авіяквіток?

(Вольга: ) “Ня так шмат зарабляем”.

(Яўгенія: ) “Калі б грошы былі, паляцела б на іншым. А калі няма, то натуральна…”

(Васіль: ) “Бясьпека — самае галоўнае ў палёце”.

(Карэспандэнт: ) “А грошы?”

(Васіль: ) “Ну грошы, грошы… Галоўнае — бясьпека”.

Але касіркі кампаніі “Белавія” сьведчаць, што бальшыня беларусаў выбірае таньнейшыя айчынныя авіяпаслугі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG