Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРА АВАРЫЙНУЮ ПАСАДКУ ПАСАЖЫРЫ ДАВЕДАЛІСЯ З НАВІНАЎ


Гутарыла Вольга Караткевіч

(Радкевіч: ) “Пра дэталі распавядаць даволі складана. Справа ў тым, што ЯК-40 – настолькі старая машына, што грукат у салёне стаяў літаральна ад першых хвілінаў пасьля ўзьлёту, і таму кожны раз, калі борт-правадніца спрабавала нешта абвяшчаць пасажырам у мэгафон, не было зразумела ніводнага слова.

І таму калі самалёт пайшоў на пасадку і стала грукатаць яшчэ больш, стала халадней у салёне, ніхто не падумаў, што нешта здарылася – падумалі, што гэта так і трэба ў такой машыне, як ЯК-40. Борт-правадніца яшчэ два разы зьвярталася да пасажыраў на дзьвюх мовах – ні слова, ні гука не было зразумела, быў такі грукат, што цяжка было пачуць адзін аднаго нават людзям, якія сядзелі побач. Такім чынам, усе мы, ужо прызямліўшыся ў Празе, так і не зразумелі, што насамрэч адбылося, і толькі ўжо калі я прыехала дадому, села ў машыну і ўключыла ў машыне радыё, я даведалася, што менавіта адбылося і аб чым мы так і ня ведалі.

Ніхто не абвяшчаў, што гэта будзе за мадэль самалёта... Што тычыцца яшчэ аднаго штрыха да працы авіякампаніі “Белавія”: вылет нашага самлёта зь Менску быў прызначаны на 9.55 раніцы, і тым ня менш, самалёт узьляцеў у 9.20. Я разумею, бывае часта, што вылеты спазьняюцца, але каб вылет быў на паўгадзіны раней і без папярэдняга папярэджаньня пасажыраў – гэта, канечне, многіх уразіла, я ведаю, што людзі літаральна ў апошнюю сэкунду заляталі ў самалёт. Самалёт быў поўны, быў 21 чалавек у самалёце – рэдкі выпадак, калі такі рэйс перапоўнены”.

(Вядучая: ) “Вы сказалі, што пасажыры ня ведалі, што адбываецца. Але сцюардэсы ведалі. Ці можна было заўважыць нейкую паніку ў іхных паводзінах?”

(Радкевіч: ) “Не. Некалькі разоў пасьля чарговых абвестак з даволі ўстрывожаным тварам борт-правадніца зьвярталася да мяне – бо я якраз сядзела бліжэй за ўсіх да борт-праваднікоў – ці было чуваць хаця б нешта? На што я запэўнівала, што ні гука. Мы ўсе думалі, што гэта такія дзяжурныя абвесткі вышыні палёту, тэмпэратуры за бортам і гэтак далей. Але спробы патлумачыць неяк усім пасажырам, што насамрэч адбываецца, спробы такой дэтальнай зроблена не было”.

(Вядучая: ) “Як вы думаеце, ці зьвернецца кампанія “Белавія” да пасажыраў з тлумачэньнем таго, што адбылося, і ці будзеце вы надалей выбіраць гэтую кампанію?”

(Радкевіч: ) “Ну, наконт таго, ці зьвернецца – я вельмі сумняюся. Яшчэ раз паўтару, яны нават не растлумачылі, што адбываецца, у часе палёту. А што тычыцца будучых палётаў рэйсамі “Белавія” – канечне, гэта самае зручнае – наўпроставыя рэйсы Прага-Менск, але ўсё ж такі празь Вену ці праз Франкфурт мне на будучыню будзе лятаць бясьпечней”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG