Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: ЯКІЯ ПЕРАДАЧЫ ПРАГУЧАЦЬ У НАШЫМ ЭФІРЫ Ў СУБОТУ І НЯДЗЕЛЮ</font>


Ул. інф.

ПРАСКІ АКЦЭНТ. ЭФІР 5-ГА СТУДЗЕНЯ

Ці чакаюць Беларусь у 2003 –м годзе палітычныя зьмены? Якія мэты ставяць перад сабой улады і якія апазыцыя? Ці пойдзе Аляксандар Лукашэнка на рэфэрэндум, каб працягнуць свае паўнамоцтвы? Наколькі актуальны зараз для Беларусі “югаслаўскі сцэнар”? І якой можа быць роля Расеі, а таксама краінаў Захаду ў разьвіцьці падзеяў у Беларусі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць палітоляг Віталь Сіліцкі і галоўны рэдактар інтэрнэт-выданьня “Навіны” Аляксандар Класкоўскі. Вядзе гутарку Віталь Тарас.


СЫМБАЛЬ ВЕРЫ. ЭФІР 4-ГА СТУДЗЕНЯ

Вернікі часта пытаюцца ў сьвятароў, як можна з Богам яшчэ ў гэтым жыцьці спаткацца і як Бог людзям зьяўляецца? Філёзаф Кант доказам прысутнасьці Бога ў нас саміх лічыў нашае сумленьне – маральны закон у сэрцы чалавека. А што думае пра гэта сучаснае багаслоўе і практыкуючыя сьвятары? Думкі беларускіх сьвятароў і чэскай рэлігійнай публіцысткі Мірэйі Рышковай пра гэта – у новай перадачы Сымбаль Веры, якую падрыхтаваў Сяргей Абламейка.


ЖЫВІЦЕ ДОЎГА. НОВЫЯ САКРЭТЫ ДОЎГАЖЫХАРСТВА. ЭФІР 4-ГА СТУДЗЕНЯ

Трывалае здароўе і вечная маладосьць - гэта мара амаль кожнага чалавека. Зараз навукоўцы прыйшлі да высновы, што натуральны працэс старэньня арганізму выкліканы парушэньнем гарманальнай раўнавагі, і што гэты працэс можна запавольніць з дапамогай гарманальнай тэрапіі, у прыватнасьці, дзякуючы гармону росту. Пра амаладжальную тэрапію ў чарговым выпуску мэдычнай перадачы, якую падрыхтаваў Кастусь Бандарук.


ВОСТРАЯ БРАМА. ЭФІР 5-ГА СТУДЗЕНЯ

Першая "Вострая Брама" году традыцыйна распавядае пра юбілейныя даты 2003-га, якія ў наступным годзе будуць адзначацца ў Беларусі і сьвеце і стануць прадметам перагляду і абмеркаваньня на хвалях Радыё Свабода. Ад юбілею да юбілею прыходзіць новае пакаленьне, зьмяняецца сьвет вакол нас і многія нашы стэрэатыпы. Наш погляд на важныя падзеі, а таксама на слынных пэрсанажаў гісторыі і культуры таксама зьмяняецца. Пераацэнкі каштоўнасьцяў новага 2003 году -- у першым сёлета выпуску перадачы "Вострая Брама".


ВОЛЬНАЯ СТУДЫЯ. ЭФІР 5-ГА СТУДЗЕНЯ. НОВЫЯ СЛОВЫ ПРА ЗВЫКЛЫЯ РЭЧЫ

Дзіўныя рэчы адбываюцца ў галіне беларускай гістарычнай адукацыі. У падручніках для сярэдніх школаў можна прачытаць і пра незалежнае Полацкае княства, і пра вялікіх князёў, што хадзілі ваяваць Маскву пад штандарамі з Пагоняй. Учорашні школьнік, перасеўшы на студэнцкую лаву, мусіць карэнным чынам перавучвацца, бо ў падручніках для ВНУ знойдзе зусім адваротнае. І што Рэспубліка Беларусь зьявілася на мапе сьвету ў выніку змовы ды ігнараваньня волі народу, і што беларусы заўжды жылі ў вечнай дружбе з расейцамі... Пра гістарычныя разыходжаньні сярэдняй і вышэйшай школы — у нядзельнай перадачы “Вольная студыя: новыя словы пра звыклыя рэчы” Міхась Скобла гутарыць з гісторыкам з Горадні Алесем Краўцэвічам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG