Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РЭДАКЦЫЯ ПОЛЬСКАГА ЧАСОПІСА WPROST ЗАЯЎЯЛЕ, ШТО ЗЬВЕСТКІ ПРА НЕЛЕГАЛАЎ З ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ ПЕРАПРАВЕРАНЫЯ


Кастусь Бандарук, Прага

Аўтары паведамілі, што яны правялі шэраг гутарак з высокапастаўленымі прадстаўнікамі ў Беларусі і ў Польшчы, аднак некаторыя прозьвішчы яны ня могуць пра іх сказаць. У адказ на закіды, што публікацыя Wprost была перабольшаная, што масавага наплыву нелегальных імігрантаў не адбылося, рэдактар Павэлец сказаў:

(Павэлец: ) “Калі беларускія ўлады запярэчваюць інфармацыі тыднёвіка Wprost, дык яны запярэчваюць словам самога Аляксандра Лукашэнкі, які сам публічна пра гэта заявіў. Што тычыцца нас, то мы здабылі інфармацыю пра тое, што пагроза некантраляванага наплыву імігрантаў –вельмі рэальная. Аднак наконт даты яе ажыцьцяўленьня, дык упэўненасьці мы ня маем. Магчыма, Лукашэнка трымае гэты плян у якасьці пудзіла для Польшчы і Заходняй Эўропы. Я не зьдзіўляюся, што дагэтуль не было масавага пераходу мяжы імгрантамі, бо гэта пачнецца тады, калі плян пачне ажыцьцяўляцца. А калі гэта здарыцца, дык гэта не ад нас залежыць, і мы пра гэта ня ведаем”.

Сказаў адзін з аўтараў публікацыі ў тыднёвіку Wprost Гжэгаж Павэлец. Ад сябе дадамо, што тыднёвік Wprost , зьяўляецца адным з найбольш папулярных і аўтарытэтным тыднёвікаў ў Польшчы. Ён выходзіць ужо 20 гадоў, а ягоны тыраж дасягае 300 тысячаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG