Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМБАСАДА ЗША Ў БЕЛАРУСІ ПАВЕДАМІЛА ПРА ВЫПАДКІ, КАЛІ СПЭЦСЛУЖБЫ ЗША НА ЗАПЫТ ЗАМЕЖНЫХ УРАДАЎ ДАПАМАГАЛІ РАСЬСЬЛЕДАВАЦЬ ГУЧНЫЯ ЗЛАЧЫНСТВЫ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

У адказ на гэтую заяву сёньня амбасада ЗША паінфармавала МЗС Беларусі пра чатыры падобныя выпадкі.

Гэтак было ў 1989 годзе ў Сальваторы, дзе мясцовы ўрад запрасіў супрацоўнікаў ФБР да расьсьледаваньня забойства манахаў-езуітаў; у 1995 годзе на Гаіці, дзе агенты ФБР дапамагалі ў расьсьледаваньні забойстваў некалькіх палітычных праціўнікаў прэзыдэнта Арыстыда; у 2001 годзе ва Ўкраіне ФБР аказвала дапамогу ў расьсьледаваньні забойства журналіста Георгія Гангадзэ; у 2002 годзе ўлады Грузіі запрасілі адмыслоўцаў ФБР да расьсьледаваньня забойства высокапастаўленага чыноўніка Нікалоса Ламінадзэ.

У паведамленьні амбасады ЗША сьцьвярджаецца, што супрацоўніцтва розных краінаў у расьсьледаваньні гучных справаў “мае нямала прэцэдэнтаў і добра сябе зарэкамэндавала”. Яно асабліва карыснае ў выпадку “запрашэньня экспэртаў і выкарыстаньня тэхналёгіяў, якімі краіна можа не валодаць”, лічаць у амбасадзе ЗША ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG