Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У АМЭРЫЦЫ СТРАЙКУЮЦЬ ХІРУРГІ


Алеся Сёмуха, Вашынгтон

Небясьпека падобнага страйку існуе і ў штаце Пэнсыльванія. Усе пацыенты, якія патрабуюць хуткай апэрацыі былі тэрмінова перавезеныя ў іншыя шпіталі.

Сыходам з працы лекары пратэстуюць супраць непамерна высокіх страховак, якія яны павінныя купляць штогод, каб пакрываць выдаткі ад судовых разьбіральніцтваў у выніку няўдалых лекаваньняў ці сьмерці пацыентаў.

Год таму Вышэйшы Суд штату пацьвердзіў, што судовая кампэнсацыя пацярпеламу ці яго сям’і за памылку лекара ў лекаваньні хворага ня можа перавысіць 1 мільёну даляраў. Аднак колькасьць пазоваў да хірургаў няўмольна расьце, а зь імі і кошт страховак.

За апошнія пяць гадоў кожны другі лекар у Заходняй Вірджыніі мусіў прайсьці праз судовае разьбіральніцтва з-за неадэкватнага лячэньня.

Сярэдні кошт гадавой страхоўкі, якая пакрывае адказнасьць лекараў у Заходняй Вірджыніі адзін з найбольш высокіх у Злучаных Штатах і складае больш за 70 тысяч даляраў. У наступным годзе гэты кошт павялічыцца да 100 тысяч даляраў.

Хірургі патрабуюць, каб улады штату абмежавалі колькасьць судовых працэсаў і памаглі ім аплочваць страхоўкі. У адваротным выніку, многія пагражаюць зьехаць са штату, які ўжо зараз адчувае недахоп лекараў.
XS
SM
MD
LG