Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АКСАНА НОВІКАВА, ЯКАЯ АБВІНАВАЧВАЕЦЦА Ў ПАКЛЁПЕ НА АЛЯКСАНДРА ЛУКАШЭНКУ, ХУТКА ПАЎСТАНЕ ПЕРАД СУДОМ


Любоў Лунёва, Менск

Сьледчы пракуратуры Цэнтральнага раёну Менску Максім Падзярэй адмовіўся выклікаць службовых асобаў, каб тыя далі тлумачэньні ў справах зьніклых. Ён паведаміў, што ў сьледзтва няма ніякіх зьвестак, якія б сьведчылі пра тое, што Лукашэнка мае дачыненьне да зьнікненьня вядомых асобаў.

Аксану Новікаву папярэдзілі, што на наступным тыдні прад’явяць канчатковае абвінавачаньне і справу накіруюць у суд.

XS
SM
MD
LG