Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГАНС-ГЕОРГ ВІК: ПЭРСПЭКТЫВЫ ДАЧЫНЕНЬНЯЎ БЕЛАРУСІ З ЗАХАДАМ НЕ ШМАТАБЯЦАЛЬНЫЯ


Радыё Свабода

Паводле яго словаў, з прыняцьцем праз два гады ў Эўразьвяз і НАТО
краінаў Балтыі і Польшчы, Беларусь стане наўпроставым суседам Зьвязу.

"Расея, зьвязаная з Беларусьсю саюзам пакуль яшчэ
няяснага характару, вельмі блізка падышла да НАТО і будзе
мець цесную сетку палітычных, эканамічных і сацыяльных
сувязей з краінамі Эўразьвязу”, – заявіў былы кіраўнік групы АБСЭ .

Паводле яго, пытаньне ў тым, ці хоча Беларусь заставацца аўтсайдэрам
гэтага ўсясьветнага інтэграцыйнага працэсу, якім яна
зьяўляецца зараз і будзе заставацца надалей, калі ня будзе
кіравацца эўрапейскімі стандартамі ў ключавых пытаньнях
правоў чалавека, дэмакратыі і прынцыпаў рынкавай эканомікі".

Як лічыць спадар Вік, насельніцтва Беларусі шмат у чым знаходзіцца
"наперадзе прэзыдэнта ў разуменьні пераменаў, якія адбываюцца
вакол краіны, і ў сваім поглядзе на будучыню Беларусі".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG