Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2003 ГОД МОЖА СТАЦЬ РЭКОРДНА ЦЁПЛЫМ НА ПЛЯНЭЦЕ


Віталь Тарас, Прага

Эль Ніньё ў перакладзе з гішпанскай азначае “дзіця”. Але нораў гэтага “дзіцяці” адчуваюць жыхары ўсіх кантынэнтаў. Чакаецца, што сёлета ягоны ўплыў на клімат будзе яшчэ больш значным.

Паводле казачнай вэрсіі, Санта Кляўс, які прыносіць дзецям падарункі на Каляды, жыве ў Грэнляндыі. Але можа стацца так, што хутка яму там стане няўтульна. Як піша газэта Іntenacional Нerald Тribune, амэрыканскі мэтэаспадарожнік выявіў з космасу, што ў Грэнляндыі плошча, на якой улетку растаяў лёд, дасягнулa максымальнай велічыні за 24 гады назіраньняў. Лёд паўсюдна адступае і ў Паўночным ледавітым акіяне. Паводле кліматычных дасьледаваньняў, у 1998 годзе сярэдняя тэмпэратура на плянэце дасягнула 14,5 градусаў паводле Цэльсія. Між тым, за ўвесь час назіраньняў ад 1880-га па 2001 гады, сярэдняя тэмпэратура трымалася на ўзроўні 1,8 дзясятых.

У сьнежні Ўсясьветная мэтэаралягічная арганізацыя паведаміла, што 2002 год адцясьніў на трэцяе месца паводле максымальнай сярэдняй тэмпэратуры год 2001-ы. Ня выключана, што цяперашні год унясе свае карэктывы ў тэмпэратурны рэйтынг.

Навукоўцы лічаць, што ў найбольшай ступені глябальнае пацяпленьне залежыць ад гаспадарчай дзейнасьці – найперш, ад узроўню вуглякіслага газу ў атмасфэры, назапашваньне якога выклікае так званы “парніковы эфэкт”.

На мінулым тыдні падчас сутрэчы навукоўцаў-кліматолягаў, скліканай на ініцыятыву адміністрацыі ЗША, прадстаўнік Белага Дому заявіў, што прэзыдэнт Джордж Буш болей не настойвае на пазыцыі, абвешчанай летась, згодна зь якой ніякія дадатковыя захады на зьмяншэньне выкідаў вуглякіслага газу не патрэбныя да 2012 году.

Сэнатар-рэспубліканец Джон МакКейн і сэнатар-дэмакрат Джозэф Лібэрман плянуюць унесьці на пачатку гэтага году закон, паводле якога прамысловыя кампаніі змогуць атрымліваць крэдыты толькі ў тым выпадку, калі яны зрабілі захады ў скарачэньні такіх выкідаў. Краіны Эўразьвязу, Японія і большасьць разьвітых індустрыяльных дзяржаваў ужо раней падпісалі Кіёдскі пратакол, які прадугледжвае зьмяншэньне прымысловых выкідаў. У ЗША да рашэньня аб неабходнасьці зьніжаць узровень вуглякіслага газу ў атмасфэру прыйшлі пасьля дзесягодзьдзя дыскусіяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG