Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З НОВАГА ГОДУ СПЫНІЛА СВАЮ ДЗЕЙНАСЬЦЬ ГРУПА АБСЭ Ў ЧАЧЭНІІ


Сяргей Навумчык, Прага

(Навумчык: ) “Я запытаўся ў Аслана Аюбава, а ці не звязана такое рашэньне зь нейкімі заявамі прадстаўнікоў АБСЭ адносна сытуацыі ў Чачэні”.

(Аюбаў: ) “Расейскія ўлады, відавочна, не жадалі прысутнасьці АБСЭ ў Чачэнскай Рэспубліцы. Але пакуль ніякіх тлумачэньняў з боку Крамля не было, наколькі мне вядома. А рашэньне аб спыненьні мандату арганізацыі прымалася самой арганізацыяй, гэта значыць, 55-цю ўдзельнікамі АБСЭ. Прынцып кансэнсусу, на якім базуецца АБСЭ, палягае, як вядома, на тым, што калі адзін удзельнік не жадае, каб рашэньне было прынятае – яня не пагаджаецца зь ім, і нават ня трэба галасаваць. Рашэньне не праходзіць”.

(Навумчык: ) “Чым бы ні было выклікана спыненьне дзейнасьці прадстаўнікоў АБСЭ ў Чачэніі, яно супадае з кампаніяй канстытуцыйнага рэфэрэндуму, які ініцыюе Крэмль ў Чачэніі праз некалькі месяцаў. Як на думку дырэктара Паўночна-Каўкаскай службы радыё “Свабода” Аслана Аюбава, гэта можа паўплываць на прызнаньне вынікаў рэфэрэндуму міжнароднай супольнасьцю?”

(Аюбаў: ) “Я ведаю дакладна, што ніякіх фундамэнтальных дакумэнтаў альбо заяваў місія АБСЭ ў Чачэніі не рабіла. Мне абсалютна дакладна вядома, што АБСЭ не ўваходзіла ў кантакт з чачэнцамі, якія ваююць. Чым яна там займалася – шчыра кажучы, мне невядома.

Я не ведаю, ці нагэтулькі ўжо істотна для расейскага боку прызнаньне Эўропай і ўсясьветнай супольнасьцю вынікаў гэтага рэфэрэндуму. Мне ня думаецца, што Крэмль гэтым вельмі заклапочаны. Але сапраўды, гэта створыць уражаньне нейкай незавершанасьці і сумнеўнай законнасьці гэтага мерапрыемства. Але, у рэшце рэшт, парушэньні правоў чалавека, якія фіксуюцца міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі, ня вельмі паўплывалі на імідж Расеі ў сьвеце”.

Гэта было меркаваньне дырэктара Паўночна-Каўкаскай службы нашага Радыё Аслана Аюбава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG