Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМЭРЫКАНСКАЕ КІНО, ТЭЛЕВІЗІЯ І СЕЦІВА: ФАКТЫ І ТЭНДЭНЦЫІ – БУМ ІНТЭРНЭТУ ПРАЦЯГВАЕЦЦА


Алеся Сёмуха, Вашынгтон

Пэўным фэномэнам, аднак, сталася тое, што вялізную аўдыторыю сабрала недарагая ў сэнсе вытворчасьці сэнтымэнтальная камэдыя “Маё Вялікае Тоўстае Грэцкае Вясельле”. Аднак астранамічныя лічбы прыбытку зь фільмаў зусім не паказчык росту папулярнасьці кінэматографу. Так, напрыклад, у 1929 годзе сярэдні амэрыканец хадзіў у кіно 40 разоў за год. Параўнайце гэту лічбу зь сёньняшняй – 5 разоў за год. Музычная сямейная камэдыя 1965 году “Гукі Музыкі” ў сёньняшніх грошах сабрала больш за 900 мільёнаў даляраў – у амаль тры разы больш за найбольш папулярны фільм апошніх гадоў.

Што, калі не кіно прыцягвала ўвагу амэрыканцаў сёлета? Тэлевізійныя праграмы рэальнага жыцьця. На кабэльных каналах найбольш папулярныя былі сэрыялы пра мафіёзі з Нью-Джэрзі Тоні Сапрана і сям’ю былога скандальнага рокера Озі Озбарна.

Абодва шоў ужываюць вельмі грубую побытавую мову. Ужываньне сілы ці адмоўныя эмоцыі не прыгладжваюцца, як у традыцыйным тэлешоў, а наадварот паказваюцца ва ўсёй сваёй брыдкасьці. Паводле ацэнак адмыслоўцаў, папулярнасьць гэтага жанру тлумачыцца тым, што звычайны глядач атаясамлівае сваё жыцьцё з тэлевізійным. Таму таксама ня дзіўна, што ў камэдыйным жанры найбольш папулярныя былі праграмы пра сямейныя разлады.

Пасьля тэлевізіі і кіно, Інтэрнэт быў вельмі папулярным спосабам бавіць час. Сацыялягічныя апытаньні сьведчаць, што нават тыя, хто не карыстаецца Сецівам, уважаюць яго за найлепшы спосаб здабыць навіны, музыку, інфармацыю пра здароўе ці купіць нейкую рэч. Ужо зараз Сецівам штодня карыстаюцца дзьве трэція амэрыканцаў. Сёлета палову Калядных падарункаў сваім сваякам і сябрам я набыла празь віртуальныя крамы, тым часам як летась я карысталася Сецівам пераважна для інфармацыі. У цэлым, купля праз Сеціва расьце ў 10 разоў хутчэй, чым праз звычайныя крамы.

Ці захаваюцца гэтыя тэндэнцыі ў 2003 годзе? Хутчэй за ўсё, так, кажуць апытаньні і досьледы. Наступны год нясе большую папулярнасьць для мабільных тэлефонаў з сувязьзю да Сусьветнага Сеціва. Усё болей амэрыканцаў змогуць вучыцца і працаваць са сваіх хатніх офісаў, дзякуючы таму, што бізнэс пераходзіць на аўтаматызацыю сваёй працы праз Сеціва. Гэта таксама значыць, што болей часу будзе прабаўлена перад кумпутарнымі і тэле-экранамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG