Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НОВЫ ГОД У АМЭРЫЦЫ – ГЭТА СЬВЯТА ДЛЯ ДАРОСЛЫХ?


Алеся Сёмуха, Вашынгтон


Навагоднюю ноч звычайна плянуюць сустрэць зь сябрамі за келіхам шампанскага. У Нью-Ёрку ці Вашынгтоне вельмі папулярна сустракаць Новы Год у цэнтры гораду. У Нью-Ёрку – гэта Times Square. За 10 хвілін да дванаццаці вялізныя рэклямныя экраны, усталяваныя на хмарачосах, перададуць віншаваньне Прэзыдэнта краіны, а за хвіліну да поўначы вялізны мэталёва-шкляны шар пачне павольна спускацца долу сымбалізуючы кожную сэкунду. Роўна ў дванаццаць тоны балёнікаў, сэрпантыну і коркаў ад шампанскага ўзьляцяць у неба.

Новы Год – гэта адзіная нагода, калі амэрыканцы могуць выпіць чарку на вуліцы не баючыся быць арыштаваным паліцыяй. Пасьля поўначы, людзі звычайна разыходзяцца па рэстарацыях, хатах ці гатэлях, дзе сьвяткаваньне працягваецца з прысмакамі і танцамі. На Навагоднім балі жанчыны дэманструюць найноўшыя сукенкі, а мужчыны могуць піць любыя напоі ў любых колькасьцях. Пасьля сьвяткаваньня, пад раніцу, гатэлі ці гарадзкія ўлады клапоцяцца, каб разьвезьці нецьвярозых па хатах.

Пераднавагодні дзень вядомы сваімі распродажамі. Гэта вельмі добры час зрабіць закупы ледзь не на ўвесь наступны год. Я, напрыклад, набыла некалькі кніг, ліхтарыкі і цацкі для елкі, якія прадаваліся са зьніжкай аж на 70 %.
А праз некалькі гадзін таксама пачну зьбірацца на Навагодні баль з сябрамі. У Вашынгтоне пацяплела. На дварэ недзе +10, так што добрая нагода ўбачыць Навагодні салют.

XS
SM
MD
LG