Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МНОГІЯ МЕНЧУКІ ЛІЧАЦЬ, ШТО ЗНАЧНЫХ ПАДЗЕЯЎ У ЖЫЦЬЦІ КРАІНЫ СЁЛЕТА НЕ БЫЛО


Галіна Абакунчык, Менск


Пераважная бальшыня маіх суразмоўцаў не змаглі ўзгадаць аніводнай значнай падзеі ды ня здолелі адказаць на пытаньне...

(Карэспандэнтка: ) “Якую падзею ў 2002 годзе вы лічыце найбольш значнай?”

(Спадарыня: ) “Не магу ўзгадаць аніводнай яркай падзеі ў жыцьці краіны”.

(Спадарыня: ) “Дзеці здаровыя — якія яшчэ падзеі патрэбныя?”

(Спадар: ) “Ніводная падзея мяне моцна ня ўразіла”.

(Спадарыня: ) “Нашая краіна Беларусь жыве сумным, нецікавым, прэсным жыцьцём. Ніякіх цікавых падзеяў тут не адбываецца. Няма жыцьцёвага тонусу, а як паглядзіш на нашых кіраўнікоў, ды й увогуле ня ведаеш што сказаць...”

Частка ўзгадвала або малапрыемныя, або вельмі добрыя падзеі. Аднак зьвязаныя яны выключна зь іх асабістым жыцьцём...

(Спадарыня: ) “Мы пераехалі ў новую кватэру, і гэта — найлепшая падзея ў годзе”.

(Спадарыня: ) “У гэтым годзе стукнула 33 — вось і ўсе падзеі”.

(Спадар: ) “У мяне сёлета дачка нарадзілася”.

(Спадарыня: ) “Пайшла на пэнсію. Вельмі цяжка стала, а што рабіць — ня ведаю”.

І толькі вельмі нямногія ўзгадвалі падзеі, якія лічаць значнымі ў жыцьці сталіцы й Беларусі...

(Спадарыня: ) “Мне, як мянянцы вельмі прыемна, што сёлета шмат зроблена для горада. Ён стаў чыстым, прыгожым, эўрапейскім. Гэта ўсе заўважаюць”.

(Спадар: ) “Мы йдзе на дно, а выратавальных шлюпак няма. Нас чарговы раз спрабавалі зацягнуць у Расею. А Расея мае тры праблемы: піць, гуляць і ваяваць. Яна нам не патрэбная”.

(Спадар: ) “Найгалоўнай падзеяй, пэўна, была сустрэча прэзыдэнта Расеі Пуціна й Лукашэнкі, калі размова вялася пра “мухі” ды “катлеты”. Лукашэнка чарговым разам пайшоў па воўну і чарговым разам вярнуўся стр
XS
SM
MD
LG