Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ІНТЭРВІЮ З ПРЭС-САКРАТАРОМ АБСЭ РЫЧАРДАМ МЭРФІ АДНОСНА РАШЭНЬНЯ ПРА НОВЫ МАНДАТ МІСІІ АБСЭ Ў БЕЛАРУСІ


Гутарыў Юры Сьвірко, Прага


(Мэрфі: ) “Сталая Рада пагадзілася, што старая Кансультацыйна-назіральная група спыніць сваю дзейнасьць 31-га сьнежня – заўтра, новы офіс адкрыецца 1-га студзеня 2003-га году”.

(Сьвірко: ) “Я запытаўся Рычарда Мэрфі пра тое, як будзе называецца офіс АБСЭ ў Менску”

(Мэрфі: ) “Менавіта так і будзе”.

(Сьвірко: ) “Рычард Мэрфі патлумачыў пра пункты мандату новага офісу:”

(Мэрфі: ) “Існуюць тры кароткія параграфы, якія акрэсьліваюць мандат. Новы офіс будзе дапамагаць беларускім уладам у далейшай пабудове іністытуцыяў і ў далейшай кансалідацыі улады, закону, у разьвіцьці дачыненьняў з грамадзянскай супольнасьцю – у адпаведнасьці з прынцыпамі АБСЭ”. Гэта – першая частка. Па-другое, новы офіс будзе дапамагаць кіраўніцтву Беларусі разьвіваць эканамічную і экалягічную актыўнасьць. І па-трэцяе, новы офіс будзе праводзіць маніторынг і справаздачы наконт вышэйзгаданых мэтаў”.

(Сьвірко: ) “Маім наступным пытаньнем да прэсавага сакратара АБСЭ Рычарда Мэрфі было пытаньне, ці ўсе члены АБСЭ галасавалі за такое рашэньне?”

(Мэрфі: ) “Так. АБСЭ зьяўляецца арганізацыяй кансэнсусу, і рашэньне можа быць прынята толькі тады, калі ўсе 55 краінаў-членаў даюць згоду. І ўсе 55-ць гэта зрабілі”.

(Сьвірко: ) “Я запытаўся, ці Беларусь пагадзілася з новым мандатам?”

(Мэрфі: ) “Так. Новы мандат – гэта вынік некалькіх тыдняў інтэнсыўных перамоваў паміж дэлегацыяй Беларусі і партугальскім старшынствам АБСЭ”.

(Сьвірко: ) “Далей спадар Мэрфі выказаўся адносна новага магчымага кіраўніка офісу АБСЭ ў Менску:”

(Мэрфі: ) “Ня ведаю. Гэтае пытаньне не фігуравала ў дадзеным рашэньні. Існуе яшчэ адзін мэмарандум, які я ня бачыў. Ён ахоплівае тэхнічныя аспэкты новай місіі і колькасьць мясцовых і міжнародных супрацоўнікаў, гэтак далей. Я гэтага дакумэнту ня бачыў”.

(Сьвірко: ) “Натуральна, слухачоў цікавіць і тое, калі поўны склад каманды офіса АБСЭ будзе сабраны?”

(Мэрфі: ) “АБСЭ хацела, каб як найхутчэй. Варта гададаць, што партугальскае старшынства падзякавала Беларусі за яе канструктыўны падыход да перамоваў, а таксама выказала сваю гатовасьць дапамагчы Беларусі нармалізаваць дачыненьні як з Эўрапейскім Зьвязам, так і з Парлямэнцкай Асамблеяй АБСЭ”.

XS
SM
MD
LG