Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЁНЬНЯ АЛЯКСАНДАР ЛУКАШЭНКА АСАБІСТА АГЛЯДАЎ БУДОЎЛЮ РАДЫЯЦЫЙНАГА СПЭЦДЫСПАНСЭРА


Казімер Яноўскі, Гомель

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў сканцэнтраваць у спэцдыспансэры ўсю навуку, што займаецца чарнобыльскімі праблемамі. Тут арганізоўваецца адмысловы навукова-практычны цэнтар.

Калегія міністэрства аховы здароўя яшчэ ў лістападзе прыняла рашэньне пра перавод у Гомлю сталічнага інстытуту радыяцыйнай мэдыцыны і эндакрыналёгіі. Аднак зь ягоных 7 дактароў і 32 кандыдатаў навук у Гомлю ніхто не прыехаў.

Навукова-практычны цэнтар пры дыспансэры прапанавалі ўзначаліць прарэктарцы Гомельскага мэдычнага інстытуту Элеаноры Капітонавай.

Пра асуджанага прафэсара Бандажэўскага, які дасьледаваў узьдзеяньне радыяцыі на арганізм чалавека, ніхто сёньня ня згадваў.

Другую чаргу Гомельскага спэцдыспансэра Лукашэнка запатрабаваў здаць у эксплюатацыю да 7 лістападу 2003 году.

XS
SM
MD
LG