Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ ЎСХОДНЯЙ ЭЎРОПЫ


Ул. Інф.

Пра гэта сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Вільні паведаміў намесьнік кіраўніка Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Вацлавас Забараўскас. Зь 1 студзеня 2003 году спыняць сваю працу памежныя пункты спрошчанага кантролю на літоўска-беларускай мяжы, празь якія маглі ехаць жыхары памежных раёнаў. Забараўскас спрагназаваў, што зь 1 студзеня можа скараціцца паток пасажыраў зь Беларусі. Раней візы не былі патрэбныя для пэнсіянэраў, жыхароў памежжа, перавозчыкаў.

ВІЛЬНЯ. 31 сьнежня ў Літве распачнецца датэрміновае галасаваньне па пошце ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў. Гэтай формай галасаваньня могуць скарыстацца тыя выбарцы, якія 5 студзеня – у дзень другога туру выбараў – ня змогуць прыйсьці на ўчасткі альбо знаходзяцца ў шпіталях і санаторыях, месцах зьняволеньня ці служаць у войску. Звычайна па пошце галасюць каля 3 адсоткаў літоўскіх выбарцаў. У другі тур выйшлі цяперашні прэзыдэнт Валдас Адамкус і лідэр Лібэральна-дэмакратычнае партыі, экс-прэм’ер Раландас Паксас.

РЫГА. Урад Латвіі вырашыў павялічыць мінімальную зарплату з 60 да 70 латаў на месяц, то бок прыблізна ад 100 да 115 даляраў. Таксама кабінэт міністраў Латвіі вырашыў распачаць з 15 студзеня арганізацыю кампаніі інфармаваньня грамадзтва пра Эўрапейскі Зьвяз. Паводле лістападаўскага апытаньня, за далучэньне да Эўразьвязу прагаласавала б 46 адсоткаў жыхароў Латвіі, супраць – 36 адсоткаў, 18 адсоткаў не далі канкрэтнага адказу.

ХАРКАЎ. Калегі авіяцыйных інжынэраў, якія загінулі на мінулым тыдні ў авіякатастрофе ў Іране, зьвярнуліся сёньня да суайчыньнікаў з просьбай дапамагчы сем'ям ахвяраў. «Яны аддалі свае жыцьці дзеля росквіту нашага грамадзтва й самаахвярна выканалі свой доўг дзеля будучыні авіяцыі нашай дзяржавы», - гаворыцца ў заяве адміністрацыі й сяброў прафсаюзу харкаўскага авіяцыйнага заводу.

ЛУГАНСК. Адзін украінскі шахцёр загінуў, калі на яго абрынулася горная парода ў шахце, паведамілі сёньня прадстаўнікі МНС Украіны. Гэта трэцяя сьмерць шахцёр за апошнія чатыры дні. Украінскія шахты лічацца аднымі з найбольш небясьпечых у сьвеце. Сёлета загінула 250 ўкраінскіх шахцёраў, а з 1991 году – каля 3700.

КРАКАЎ. Дом, дзе ў юнацтве жыў Папа рымскі Ян Павал Другі, патрабуе неадкладнага рамонту, паведаміла сёньня адна зь яго жыхарак. Дарота Белятовіч, якая жыве на першым паверсе, сказала, што дах будынку пашкоджаны й сьцены пакрыліся грыбком. Уладальнікі дому ня маюць грошай на яго рамонт.

ВАРШАВА. Польскія пракуроры зьбіраюцца распачаць расьсьледаваньне справы пра карупцыю, у якую, мажліва, ўцягнутыя вядомыя прадстаўнікі сродкаў масавай іінфармацыі і палітычных сілаў Польшчы. Галоўны рэдактар найбольш масавай польскай “Газэты выборчай” Адам Міхнік апублікаваў у сваім выданьні абвінавачаньні ў вымаганьні хабару. Паводле Міхніка, старшыня назіральнай рады тэлекампаніі Канал Плюс Польска Леў Рывін ад імя польскага прэм’ер-міністра Лешэка Мілера запатрабаваў 17 з паловай мільёнаў даляраў за тое, каб зьмяніць польскае заканадаўства пра аўдыёвізуальныя сродкі масавай інфармацыі. Такія зьмены дазволілі б выдаўцу “Газэты выборчай” купіць камэрцыйны тэлеканал ПОЛСАТ. Міхнік запісаў размову з Рывінам, якая адбылася яшчэ ў ліпені.





XS
SM
MD
LG