Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СЁНЬНЯ СТАЛАЯ РАДА АБСЭ ЗАЦЬВЕРДЗІЛА НОВЫ МАНДАТ МІСІІ Ў МЕНСКУ. СЯРОД ЗАДАЧАЎ – ДАПАМАГАЦЬ УЛАДАМ БУДАВАЦЬ ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ ІНСТЫТУТЫ


Юры Сьвірко, Прага

Я зьвязаўся з прэсавым сакратаром АБСЭ Рычардам Мэрфі, які паведаміў, што сёньня Сталая Рада зацьвердзіла новы мандат офісу. Гэты мандат прадугледжвае тры галоўныя задачы – найперш, дапамагаць беларускім уладам у далейшай пабудове дэмакратычных інстытутаў, а таксама забясьпечваць вяршэнства закону і дапамагаць у арганізацыі кантактаў з грамадзянскай супольнасьцю ў Беларусі.

Другая задача новага офісу АСБЭ ў Беларусі – дапамагаць уладам ажыцьцяўляць эканамічную і экалягічную дзейнасьць. У свой час менавіта на гэтым настойваў Аляксандар Лукашэнка, калі паўставала пытаньне пра працяг візаў супрацоўнікам КНГ АБСЭ.

Трэцяя задача – назіраць і рабіць справаздачы наконт першых дзьвюх задачаў.

Рычард Мэрфі сказаў, што пакуль ня ведае, як гэта будзе рэалізоўвацца на практыцы. Адзінае, ён адзначыў, што АБСЭ – гэта арганізацыя кансэнсусаў. Значыць, усе 55 сяброў, усе 55 прадстаўнікоў гэтай арганізацыі, сёньня ўхвалілі гэтае рашэньне Сталай Рады.

Што да пытаньня кіраўніка місіі, спадар Мэрфі адзначыў, што пакуль яшчэ нічога не вядома, хаця фармальна новы офіс АБСЭ распачынае працу ў Менску ўжо пасьлязаўтра, 1-га студзеня. Відавочна, што там яшчэ ня будзе ніводнага дыплямата, ім трэба атрымаць візы. У кулюарах АБСЭ кажуць, што, хутчэй за ўсё, новае прадстаўніцва ўзначаліць Эбэргард Хайкен, які цягам гэтага году спадзяваўся ўзначаліць КНГ. Відаць, кадравыя рашэньні будуць прымацца ў наступным годзе.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG