Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ ПРЫЕДЗЕ ХУСЭЙН У БЕЛАРУСЬ?


Камэнтуе Юры Дракахруст, Прага

Па-першае, гэта шчыльнасьць кантактаў паміж афіцыйным Менскам і Багдадам. Цяжка назваць іншую краіну, урадоўцаў якой Садам Хусэйн двойчы асабіста прымаў на працягу сёлетняга году. Цяжка прыгадаць іншую краіну, у якой цэлы тыдзень гасьцяваў міністар абароннай прамысловасьці Іраку. Нарэшце, цяжка прыгадаць іншую краіну, акрамя Беларусі, якая б гэтак зацята і адназначна выступала ў абарону Іраку на міжнароднай арэне.

Далёка ня ўсе краіны сьвету падзяляюць жорсткі падыход Злучаных Штатаў, але ўяўленьні пра характар багдацкага рэжыму і небясьпеку ваеных праграмаў Іраку падзяляюцца, бадай, усімі эўрапейскімі краінамі. Ізноў жа ўсімі, апроч Беларусі.

З другога боку, цяперашнія беларускія ўлады маюць пэўны досьвед у прадастаўленьні прытулку палітыкам пэўнага гатунку. Адкінем нават убок чуткі пра тое, што пэўны час у Беларусі хаваўся лідэр баснійскіх сэрбаў Радаван Караджыч, якога дагэтуль расшуквае міжнародны трыбунал, забудзем пра вэрсіі, паводле якіх у Беларусі хацеў схавацца былы прэзыдэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч.

Чуткі – яны і ёсьць чуткі. Але вось тое, што шэраг удзельнікаў камуністычнага путчу ў Літве ў студзені 1991 году, знайшлі ўтульны прытулак у Беларусі – ня чуткі, а факт. Факт, які і не хаваецца: адзін з кіраўнікоў тагачасчнага путчу – генэрал Уладзімер Усхопчык зараз намесьнік міністра абароны Беларусі.

Дарэчы, наконт Югаславіі. Гэтымі днямі скончыўся тэрмін паўнамоцтваў прэзыдэнта Сэрбіі Мілана Мілуцінавіча. Як заявіў кіраўнік сэрбскага ўраду Зоран Джынджыч, бліжэйшым часам спадар Мілуцінавіч, як падазраваны ў зьдзяйсьненьні ваеных злачынстваў, будзе дастаўлены ў міжнародны трыбунал у Гаагу.
Так што нават уладарам раней ці пазьней даводзіцца несьці адказнасьць за свае дзеяньні, і не атрымліваецца ўратавацца ад гэтай адказнасьці ані дома, ані за мяжою.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG