Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАСЕЙСКАЯ РАДЫЁЛЯКАЦЫЙНАЯ СТАНЦЫЯ СТАНОВІЦЬ ПАГРОЗУ БЯСЬПЕЦЫ БЕЛАРУСІ


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава

Польскае Прэсавае Агенцтва, а таксама газэта “Nasz Dziennik” адзначаюць, што Беларусь – гэта адзіная дзяржава сярод былых рэспублікаў Савецкага Саюзу, якая дазволіла Расеі будаваць на сваёй тэрыторыі гэткі важны вайсковы аб’ект.

Паводле меркаваньняў былых прафэсійных вайскоўцаў, а цяпер вядомых дзеячоў апазыцыі Міколы Статкевіча і Паўла Казлоўскага, якія падаюць польскія мэдыі, адкрыцьцё радыёлякацыйнай станцыі “Волга” супярэчыць беларускай канстытуцыі, у якой задлэкляраванае імкненьне краіны да нэўтралітэту. Акрамя гэтага, на думку адмыслоўцаў, радыяцыйнае выпраменьваньне пашкодзіць здароўю беларусаў, што жывуць навокал станцыі.

Андрэй Нагнібяда, былы вайсковы аглядальнік Радыё Палёнія, аўтар перадачы “Мілітарны агляд” і адзін з заснавальнікаў беластоцкага цэнтру “Беларусь-НАТА” лічыць, што жыхарам раёнаў, блізкіх да станцыі, перадусім пагражае іншая небясьпека:

(Нагнібяда: ) “Калі, барані Бог, пачнецца які-небудзь канфлікт паміж Расеяй і яе ворагамі, то першы ўдар якраз прыйдзецца на гэтую станцыю, і тады пацерпіць ня толькі сам аб’ект, але й навакольныя жыхары”.

Я запытаўся ў спадара Нагнібяды, ці, на ягоную думку, можа факт існаваньня радёлякацыйнай станцыі на тэрыторыі Беларусі спрычыніцца да пагаршэньня стасункаў афіцыйнага Менску з НАТО.

(Нагнібяда: ) “Я думаю, што на гэтым этапе – не. Бо цяпер НАТО зацікаўленае ў вайсковай стабільнасьці Расеі. Калі спыніла працу аналягічная станцыя пад Скрундай у Латвіі, супрацьракетная абарона Расеі перастала быць такой моцнай, асабліва ў раёне паміж Калінінградзкай вобласьцю і Мурманскам. А станцыя ў Беларусі практычна замяняе станцыю пад Скрундай”.

Польскія мэдыі таксама адзначаюць, штобеларускае Міністэрства абароны заяўляе аб тым, што за разьмяшчэньне сваёй радыёлякацыйнай станцыі Расея Беларусі нічога не плаціць.
XS
SM
MD
LG