Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВАСІЛЬ БЫКАЎ АБВЯРГАЕ ІНФАРМАЦЫЮ РАСЕЙСКІХ СМІ


Сяргей Навумчык, Прага

З гэтай нагоды Васіль Быкаў перадаў у беларускую службу радыё “Свабода” наступную заяву:

“У сувязі зь відавочна тэндэнцыйнымі паведамленьнямі некаторых расейскіх СМІ, у прыватнасьці, газэты “Известия”, з выпадку майго пераезду ў Прагу хачу заявіць, што я не прасіў у чэскага ўраду або прэзыдэнта Вацлава Гавэла палітычнага прытулку і ня меў намеру атрымаць такі.

Мая просьба заключалася ў прадастаўленьні мне і маёй жонцы права на больш-менш працяглае пражываньне ў Чэхіі, неабходнае для літаратурнай працы і лячэньня як хроніку-лёгачніку. Такое права я і атрымаў у сьнежні 2002 году, сапраўды, пры садзеяньні прэзыдэнта Чэшскай Рэспублікі.

Спроба некаторых СМІ ператварыць гэты факт, увогуле звычайны для цеперашніх часоў, у палітычную акцыю ёсьць, на мой погляд, зусім правакацыйнай і вартай асуджэньня”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG