Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯКІ ЭЎРАПЕЙСКІ ЛІДЭР ЗАГАДАЎ ЧЫНОЎНІКАМ У СВАЁЙ КРАІНЕ НАЛАДЗІЦЬ КОНКУРСЫ ПРЫГАЖОСЬЦІ Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ВОПРАТЦЫ?


Аляксей Знаткевіч, Менск

Вось прыклады пытаньняў: “Колькі краінаў скончылі перамовы аб далучэньні да Эўразьвязу?” (Правільны адказ – 10). “Якую краіну раззлаваў канцлер Нямеччыны Гергард Шрэдэр падчас сваёй пасьпяховай кампаніі перавыбараў?” (Злучаныя Штаты). “Якая краіна сёлета легалізавала аборты?” (Швайцарыя).

Але першае зь дзесяці пытаньняў гучыць так: “Які эўрапейскі лідэр загадаў чыноўнікам у сваёй краіне наладзіць конкурсы прыгажосьці ў традыцыйнай нацыянальнай вопратцы?” Варыянты адказу – кіраўнік Турцыі Бюлент Эджэвіт, кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ці кіраўнік Швэцыі Горан Пэрсан. У адказе на гэтае пытаньне “ВВС” цытуе словы Лукашэнкі аб тым, што такія конкурсы прыгажосьці паспрыяюць “эстэтычнаму і духоўнаму выхаваньню моладзі”.
XS
SM
MD
LG