Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У БЕЛАРУСІ ПРАЦЯГВАЕЦЦА "АДЗЯРЖАЎЛЕНЬНЕ ПРАФСАЮЗАЎ"


Юры Дракахруст, Прага

Падставаю для прыняцьця такой заявы стала сытуацыя, што склалася вакол лідэраў двух беларускіх прафсаюзаў – Аляксандра Бухвостава і Генадзя Фядыніча. Яны ўзначальваюць прафсаюзы аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудаваньня і радыёэлектроннай прамысловасці, якія ўваходзяць у склад Міжнароднай фэдэрацыі мэталістаў.

Як адзначаецца ў заяве, Бухвостаў і Фядыніч "супрацьстаяць ператварэньню беларускіх прафсаюзаў з дэмакратычных арганізацыяў працоўных у прыдатак і апірышча аўтарытарнага палітычнага рэжыму". Менавіта таму, лічаць у Міжнароднай фэдэрацыі мэталістаў, новае кіраўніцтва Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі ініцыявала "кампанію па вызваленьні ад пасад старшыняў гэтых прафсаюзаў".

Нагадаем, што падчас снежаньскіх пленумаў прафсаюзаў АСМ і РЭП рабіліся спробы пераабраць Бухвостава і Фядыніча, аднак удзельнікі пленумаў падтрымалі сваіх лідэраў.
XS
SM
MD
LG