Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: ЯКІЯ ПЕРАДАЧЫ ПРАГУЧАЦЬ У НАШЫМ ЭФІРЫ Ў СУБОТУ І НЯДЗЕЛЮ</font>


Ул. інф.

“Суботні дыялёг”. 21 сьнежня

Слухайце ў суботу апошні зь лёнданскіх дыялёгаў Ірыны Халіп. Яе госьцем будзе старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла.


“Здароўе”. 21 сьнежня

Чарговы выпуск перадачы прысьвечаны дасягненьням у галіне мэдыцыны і аховы здароўя ў 2002 годзе. Тэмы выпуску: прагрэс у галіне барацьбы з ракам і астмай; стаматолягі блізкія да таго, каб навучыцца вырошчваць новыя зубы; Нобэлеўская прэмія ў галіне мэдыцыны ў 2002 годзе.


“Вострая брама”. 22 сьнежня

Парадаксальным чынам Курапаты як месца масавых расстрэлаў, якое і сёньня церпіць ад вандалаў і патрабуе абароны, задоўга да гэтых падзеяў былі апісаныя ў вершах і паэмах Янкі Купалы і сталі цэнтральнай мэтафарай усёй ягонай творчасьці. Паэт усю Беларусь параўноўваў з агромністай магілай, дзе неразумныя нашчадкі топчуцца на продкавых касьцях, ён прарочыў і папярэджваў, але ня быў пачуты сваім народам. Купала і Курапаты – так называецца новы выпуск "Вострае Брамы", які распавядае пра сымбалічнае значэньне вахты памяці, што дзень і ноч трымалі сёлета ў Курапатах абаронцы нацыянальнага нэкропалю, і пра новую кнігу, якую склалі штодзённыя курапацкія рэпартажы карэспандэнтаў Радыё Свабода.


“Вольная студыя”. 22 сьнежня

За савецкім часам існаваў панятак “невыязны”. Невыязнымі былі навукоўцы, пісьменьнікі, мастакі, якія за мяжой маглі выдаць дзяржаўныя сакрэты ці, крый божа, папрасіць там палітычнага прытулку. Тыя, каму не давалі дазволу на выезд, рабіліся ўнутранымі эмігрантамі, затойвалі крыўду на сыстэму, бо нішто так не зьневажае чалавека, як абмежаваньне свабоды руху. А тыя, каму шанцавала вырвацца за “жалезную заслону”, як сувэнір, везьлі дамоў зьдзіўленьне... У нядзельнай “Вольнай студыі” госьцем Міхася Скоблы будзе паэт Рыгор Барадулін, які раскажа пра колішнія паездкі на Кубу, у Швэцыю, Злучаныя Штаты Амэрыкі.


“Праскі акцэнт”. 22 сьнежня

Паводле рашэньняў капэнгагенскага саміту, праз паўтара году суседзі Беларусі – Польшча, Літва і Латвія – уступяць у Эўразьвяз. Якія наступствы гэта будзе мець для Беларусі? Чаго вымагаў ад гэтых краінаў шлях у Зьвяз? Ці можа прайсьці ім і Беларусь? Ці можна спалучыць інтэграцыю ў Эўропу з інтэграцыяй з Расеяй?

Над гэтымі пытаньнямі разважаюць за “круглым сталом” “Праскага акцэнту” адмыслоўцы зь Беларусі, Літвы і Польшчы. Перадачу, якую падрыхтаваў і вядзе Юры Дракахруст, слухайце ў нядзелю, 22 сььнежня.


Тэксты гэтых ды іншых перадач чытайце на сайце на наступным тыдні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG