Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СТАЛАЯ РАДА АБСЭ НЯ ЗДОЛЕЛА РАЗЬВЯЗАЦЬ ПРАБЛЕМУ ПРЫСУТНАСЬЦІ АБСЭ Ў БЕЛАРУСІ


Юры Сьвірко, Прага

Сёньняшняе паседжаньне Сталай рады АБСЭ было апошнім у бягучым годзе, калі ў арганізацыі старшынюе Партугалія. Зь 1 студзеня дзейным старшынём АБСЭ стане міністар замежных справаў Нідэрляндаў, якія займаюць больш жорсткую пазыцыю адносна Беларусі. Нідэрлянды, адрозна ад Партугаліі, падтрымалі агульную забарону краінаў Эўразьвязу на выдачу візаў Аляксандру Лукашэнку і яшчэ 7 беларускім чыноўнікам.

Наступнае паседжаньне Сталай рады АБСЭ заплянаванае на 13 студзеня. У той жа дзень новы дзейны старшыня АБСЭ, кіраўнік галяндзкага МЗС Яап дэ Гоап-Схефэр правядзе ў Вене прэсавую канфэрэнцыю, на якой выкладзе сваё бачаньне разьвязаньня беларускай праблемы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG