Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СТАРШЫНЮ ФПБ ЛЕАНІДУ КОЗІКУ НЕ ЎДАЛОСЯ АДПРАВІЦЬ У АДСТАЎКУ ГЕНАДЗЯ ФЯДЫНІЧА


Міхал Стэльмак, Менск

Вось што пра гэта нашаму радыё распавёў сам Генадзь Фядыніч:

(Фядыніч: ) “Я прапанаваў зрабіць тайнае галасаваньне пра давер мне. Пленум пайшоў мне насустрач. І было гэта дэмакратычна. Прысутнічала 50% сяброў рады. Вынікі галасаваньня: 1 чалавек супраць, 49 — за. За давер. “Рэпаўцы” ня любяць, калі на іх націскаюць. Націск жа быў беспардонны з боку Міністэрства прамысловасьці, структураў Фэдэрацыі прафсаюзаў. Пра гэта гаварылася Козіку проста ў вочы”.

Нагадаем, ініцыятыва спадароў Козіка і Залатарэвіча зьявілася пасьля звароту Генадзя Фядыніча і лідэра галіновага прафсаюзу аўтасельгасмашу Аляксандра Бухвостава ў Міжнародную арганізацыю працы. Фядыніч і Бухвостаў у гэтым звароце выказалі сумнеў у законнасьці абраньня цяперашняга кіраўніка ФПБ. На іх думку, на працу ў прафсаюзы спадара Козіка накіраваў Аляксандар Лукашэнка дзеля пераўтварэньня Фэдэрацыі ў структуру, падкантрольную ўладам.

Сёньняшняя параза старшыні ФПБ — другая па ліку. Два тыдні таму ягоная ініцыятыва адправіць у адстаўку Аляксандра Бухвостава таксама аказалася беспасьпяховай.
XS
SM
MD
LG