Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МЕНСКУ АБАКРАЛІ БЫЛОГА НАДЗВЫЧАЙНАГА І ПАЎНАМОЦНАГА АМБАСАДАРА ІРАКУ


Любоў Лунёва, Менск

Учора ўвечары ў Цэнтральным гарадзкім унівэрмагу невядомы злодзей скраў партманэ ў надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Іраку Дайса А.Ахмэда, які днямі пасьля завяршэньня місіі меўся адбыць у Багдад. У партманэ, які зламысьнік выцягнуў з кішэні кажушка, ляжалі 800 амэрыканскіх даляраў і дакумэнты.

Дайс Ахмэд зьвярнуўся з заявай у міліцыю Савецкага раёну Менску. Па факце распачалі крымінальную справу. Кіраўнік аддзелу дазнаньня Зьміцер Сысоеў лічыць, што былы амбасадар зрабіўся ахвярай звычайных злодзеяў-кішэньнікаў з прычыны ўласнай няпільнасьці.

(Сысоеў: ) “Такіх крадзяжоў шмат. Грамадзяне, якія маюць пры сабе вялікія і малыя сумы грошай, мусяць сачыць за сваёй маёмасьцю і не пакідаць яе без нагляду. Злодзеі абавязкова скарыстаюцца магчымасьцю лёгкай спажывы. Па гэтым факце распачатая крымінальная справа паводле артыкулу 205 часткі 1. Сьледзтва вядуць дазнаўцы ўпраўленьня ўнутраных справаў Савецкага раёну”.

Паўнамоцтвы былога амбасадара Іраку Дайса А.Ахмэда закончыліся на мінулым тыдні. Ён цёпла разьвітаўся з Аляксандрам Лукашэнкам і пасьля гэтага мусіў зьехаць у Ірак. Але цяпер, хутчэй за ўсё, яму спатрэбіцца нейкі час, каб аднавіць свае дакумэнты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG