Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ІРАКУ ПРОЙДУЦЬ ДНІ БЕЛАРУСКАЙ МЭДЫЦЫНЫ


Валер Каліноўскі, Менск

З 20 па 24 сьнежня ў Іраку пройдуць дні беларускай мэдыцыны. Як паведамілі ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі, у Багдад з гэтай нагоды накіруецца беларуская дэлегацыя на чале з намесьнікам кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі Мікалаем Іванчанкам, які ўзначальвае беларускую частку сумеснай камісіі ў справе гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Падчас ягонага візыту будуць вызначаныя памеры паставак мэдыкамэнтаў зь Беларусі ў Ірак.

У МЗС падкрэсьліваюць, што пастаўкі мэдычнага абсталяваньня і лекаў у Ірак заплянаваныя выключна ў межах праграмы ААН “Нафта наўзамен харчаваньня”.

20–24 сьнежня беларускія спэцыялісты ў кардылёгіі, анкалёгіі ды іншых галінах мэдыцыны правядуць кансультацыі й выступяць зь лекцыямі перад ірацкімі лекарамі, наведаюць тамтэйшыя шпіталі. Таксама будзе праведзеная выстава беларускага мэдычнага абсталяваньня і мэдыкамэнтаў.
XS
SM
MD
LG