Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СФАРМАВАНЫЯ АКРУГОВЫЯ ВЫБАРЧЫЯ КАМІСІІ НА ВІЦЕБШЧЫНЕ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Як зазначыў начальнік управы арганізацыйна-кадравай работы Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Каваленка, пры адборы ў чальцы акруговых камісыяў браліся да ўвагі прыярытэтныя асабістыя якасьці кожнага прэтэндэнта. Да прыкладу, наяўнасьць працоўнага досьведу ў падобных структурах. Таксама ўлічваліся характарыстыкі зь месца працы ды маральнае аблічча патэнцыйных чальцоў. Аднаму з такіх прэтэндэнтаў, дарэчы, адмовілі толькі з тае нагоды, што ён нядаўна “закадзіраваўся” ад ужываньня алкаголю.

Яшчэ, паводле сп. Каваленкі, шмат хто атрымаў адмову і з прычыны неадпаведна складзеных дакумэнтаў. У гэты шэраг трапілі ўсе кандыдаты ад БСДП (НГ) – апазыцыйнае партыі, якая прадставіла большасьць кандыдатаў. Цяпер найбольшае прадстаўніцтва ў акруговых камісіях – 20 чалавек – мае ЛДПБ, 12 чалавек – прадстаўнікі КПБ, пяцёра – сябры ПКБ і шасьцёра – Беларускай партыі працы. Што да грамадзкіх рухаў, то найбольшая колькасьць прадстаўнікоў зарэгістраваная ад БРСМ, афіцыйнага прафсаюзу, вэтэранскай арганізацыі ды праўрадавай жаночай арганізацыі, гэтак званага “жансавету”. Сп. Каваленка асобна падкрэсьліў, што жанчын у акруговых камісіях больш за 60%.
XS
SM
MD
LG