Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАДА ЭЎРОПЫ ЗАПРАПАНУЕ ЛУКАШЭНКУ АБВЕСЬЦІЦЬ АМНІСТЫЮ ЖУРНАЛІСТАМ МАРКЕВІЧУ, МАЖЭЙКУ, ІВАШКЕВІЧУ


Алена Ціхановіч, Прага

(Станкевіч: ) “Учора я вярнуў увагу свайго камітэту на тое, што цяпер вельмі інтэнсіўна афіцыйная ўлада, афіцыйны Менск распраўляецца са сродкамі масавай інфармацыі, з журналістамі, і гэта сьведчыць аб тым, што парушаюцца правы чалавека. Напрыклад, падзеі з Маркевічам, Мажэйкам, Івашкевічам, закрыцьцём некаторых незалежных газэт. І гэта ўсё афіцыйны Менск робіць, каб кантраляваць сытуацыю перад выбарамі ў мясцовыя саветы ў Беларусі. Вось гэта быў галоўны акцэнт, аб чым я гаварыў учора ў Парыжы на паседжаньні Камітэту правоў чалавека”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці прыняў Камітэт нейкае рашэньне – як дзейнічаць? Вядома, што вы прапанавалі прыняць адмысловую рэзалюцыю і зварот да Аляксандра Лукашэнкі. Ці будуць зробленыя нейкія захады ў гэтым кірунку?”

(Станкевіч: ) “Так, будуць. Ведаеце, я ўчора толькі выказаў свой погляд на гэтую справу, запрапанаваў, каб была прынятая такая рэзалюцыя ці дэклярацыя, і Камітэт згадзіўся з гэтым, але Камітэт хоча, каб такая дэклярацыя была шырэйшая, і цяпер гэтая прапанова перасылаецца ў Страсбур, у бюро Рады Эўропы, і бюро Рады Эўропы павінна пацьвердзіць гэтую прапанову, і тады яна будзе гучаць ня толькі ад імя Камітэту правоў чалавека, але ад усёй Рады Эўропы. Так што я спадзяюся, што мы давядзем гэтую працу да лягічнага канца і такая дэклярацыя на пачатку наступнага месяца будзе ў Менску”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці будзе ў гэтай дэклярацыі патрабаваньне амністыі асуджаным журналістам?

(Станкевіч: ) “Так, я запрапанаваў асобным пунктам зьвярнуць увагу сп. Лукашэнкі на тое, што Рада Эўропы не талеруе такі погляд на сродкі масавай інфармацыі, што гэта непрымальны для дэмакратычных краінаў. Наступны пункт – прапанова была мая, цяпер яна перасланая ў Раду Эўропы – патрабаваньне, каб як мага хутчэй былі амніставаныя журналісты Маркевіч, Мажэйка, Івашкевіч”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG