Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСКУЮ ДЭЛЕГАЦЫЮ НА ПЕРАМОВАХ ПРА МІСІЮ АБСЭ Ў БЕЛАРУСІ ЎЗНАЧАЛЬВАЕ ДАРАДЦА ЛУКАШЭНКІ


Юры Сьвірко, Вена

Перамовы праходзяць за зачыненымі дзьвярыма, інфармацыі няшмат. Кіраўнік партугальскай дэлегацыі амбасадар да Кошта адмовіўся што-небудзь казаць, пакуль перамовы ня скончацца.

Але сёньня мне ўдалося даведацца, што беларускую дэлегацыю ўзначальвае не амбасадар Гайсёнак, які стала працуе ў Вене, а Ігар Ляшчэня – дарадца Лукашэнкі ў міжнародных пытаньнях. Гэта вельмі істотна; партугальцы і іншыя супрацоўнікі штаб-кватэры АБСЭ мяркуюць, што Лукашэнка паслаў свайго дарадцу, каб надаць гэтым перамовам асаблівы статус.

Апроч сп. Ляшчэні, у перамовах бяруць удзел супрацоўнікі беларускага МЗС Грынкевіч і Рыжанкоў. Яны ўтрох ходзяць кожны дзень, як на працу, у партугальскую місію – хаця месца перамоваў нікому не паведамляецца, але супрацоўнікі штаб-кватэры АБСЭ, якая месьціцца насупраць партугальскай місіі, часта іх бачаць.

Хутчэй за ўсё, місія АБСЭ ў Беларусі зьменіць сваю назву. Тут кажуць, што яе могуць назваць “офіс АБСЭ”, бо афіцыйны Менск, прадстаўнікі беларускай улады выступаюць катэгарычна супраць назвы “Кансультацыйна-назіральная група”, як было раней.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG