Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“DAILY TELEGRAPH”: БЕЛАРУСЬ ДАПАМАГЛА ІРАКУ НАБЫЦЬ СУПРАЦЬПАВЕТРАНАЕ АБСТАЛЯВАНЬНЕ РАСЕЙСКАЙ ВЫТВОРЧАСЬЦІ


Мікола Пачкаеў, Лёндан

Паводле артыкулу пад назовам “Сырыйцы кантрабандна пастаўляюць узбраеньні Багдаду’”, заходнім службам разьведкі стала вядома пра вялікую колькасьць супрацьпаветранай зброі і дэталяў да яе, тайна завезеных у Ірак з Сырыі ад пачатку сьнежня. Паводле гэтых зьвестак, супрацьпаветранае абсталяваньне расейскай вытворчасьці, якое дазволіць істотна палепшыць эфэктыўнасьць старых савецкіх ракетаў СА6, было набытае за пасярэдніцтвам Беларусі і дастаўленае ў Ірак праз Сырыю.

Як нагадвае “Daily Telegraph”, у мінулым Асад адмовіўся асудзіць палестынскіх сьмертнікаў, якія ажыцьцяўляюць напады ў Ізраілі. Дамаск нават дае прытулак арганізацыям кшталту “Хісбала” і “Хамаз”. Хаця Сырыя афіцыйна падтрымлівае міжнародную кампанію супраць Аль-Каеды, яна адначасова мае шчыльныя стасункі з Багдадам . Гэтыя абставіны, заўважае газэта, надаюць дадатковую кантравэрсійнасьць цяперашняму візыту Асада ў Лёндан.

Сям’я сырыйскага кіраўніка мае моцныя сувязі з Брытаніяй: сам Асад у Брытаніі, вучыўся, а яго жонка тут нарадзілася. Брытанскі прэм’ер імкнецца заручыцца падтрымкай Сырыі ў магчымай вайне супраць Ірака.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG