Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РЭДАКТАРА ГАЗЭТЫ “РАБОЧЫ” ВІКТАРА ІВАШКЕВІЧА ЎРАЧЫСТА ПРАВОДЗІЛІ НА БАРАНАВІЦКУЮ “ХІМІЮ”


Любоў Лунёва, Менск

(Івашкевіч: ) “Мне патэлефанавалі з Баранавічаў. Баранавіцкая грамада зьбіраецца наладзіць там шоў з аркестрам. Адміністрацыя інтэрнату будзе праклінаць свой лёс за тое, што ім такога нечаканага вязьня падсунулі.

Па разьвіцьцю дэмакратыі Баранавічы трэці пасьля Менску і Горадні горад. Аб’ектыўна. Я й марыў, каб гэта былі Баранавічы, калі ня Менск. У свой час у 1991 годзе, калі рабочыя Воршы перакрылі чыгунку, іх арганізатара Разумава арыштавалі й судзілі. Яму пагражала да сямі гадоў турмы. Але праз тры месяцы суд прыняў рашэньне яго апраўдаць з фармулёўкай: “з-за палітычнай абстаноўкі, што зьмянілася”.

Так што й я магу з гэтае прычыны не дабыць свае два гады. Ну, а калі дабуду, то гэта ня так шмат у параўнаньні з тым жыцьцём, якое чакае наперадзе”.

Старшыня БНФ Вінцук Вячорка лічыць, што ўлады пралічыліся, высылаючы Віктара Івашкевіча ў Баранавічы.

(Вячорка:) “Гэта ёсьць выказ усім нам нахабнай пазыцыі: “Душылі й душыць будзем”. Намесьнік старшыні Партыі БНФ, галоўны рэдактар газэты “Рабочы”, удзельнік вызвольнага антыкамуністычнага руху з 1982 году, Віктар Івашкевіч – ня з тых, каго можна зламаць. Яны яшчэ пашкадуюць пра тое, што выслалі яго ў Баранавічы. Гэта толькі прывядзе да актывізацыі палітычнага жыцьця ў Баранавічах і ў рэгіёне”.

Віктару Івашкевічу так і не абвесьцілі амністыю. Хутчэй за ўсё, на “хіміі” ён правядзе ўвесь тэрмін — два гады. Адметна, што рэдактару “Рабочага” адмовілі адбываць пакараньне ў Менску, дзе жывуць яго хворыя бацькі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG